Цяпер — дзякуй богу. А колькі яна прыняла гора, удавою астаўшыся з вайны!.. Гл. А я ж табе гаварыў...: пацярпі, гора прымі. Гор. п. (Е. Рам., Б С, ІV).Вельмі горбіцца, гнуцца; мець выгляд аслабленага, знясіленага, бездапаможнага.  ГОРБІЦЦА Ў ТРЫ ПАГІБЕЛІ. ЗГОРБІЦЦА Ў ТРЫ ПАГІБЕЛІ. 1. Як скажуць [мядзведзю]: "Пакажы, як ідуць на прыгон!" — дык згорбіцца ў тры пагібелі і чуць ногі перастаўляе. Глыб. р., Лаз. (Хрэстам.). Чаго ж так згорбіўся ў тры пагібелі, як свіны татка? Малады, называецца. Мо' каго б пагрэў, то ссінеў, скурчыўся… Гл. р., Кл.Стаць празмерна паслухмяным і пакораю.  2. А я не люблю такіх: трэба што папрасіць, дык пойдзе, стане, згорбіцца ў тры пагібелі, — пашкадуйце яго! Гл. р., Ад. Яна і век так: як хто са сваіх прыйдзе, пачынае горбіцца ў тры пагібелі. І ўсё просіць, усё просіць. Гл. р., Кл.Як спагада, спачуванне (камусьці, самому сабе), як роспач (пры няўдачы, памылцы, няшчасці).  ГОРКІ ДЫ НЯШЧАСНЫ. — Я ж горкі ды няшчасны, — закрычаў Нічыпар, — прапала мая галоўка! Гэта ж укралі маё сена. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Горкая ды няшчасная я! Нашто пусціла адно [дзіця] такога холаду?! Гл. р., Кл. Гл.: бедны ды страдны. ГОРКІ ХЛЕБ. Што з дастатку? Мала што мелі, — ёй да сівой галавы, да ўнукаў быў горкі хлеб. Гл. р., Сымон. Мая мама ўсё казала: "Не аддай сілаю, бо дасі дзіцяці горкі хлеб". Дык я сваіх — як хочуць, хай самі сваёю галавою; як зробяць — так і будзе. Гл. р., Стар. У нашай хаце хлеб не быў горкі. Ці было цяжка, ці было лягчэй, а жылося ў хаце [у сям'і] хораша. Стаўб. р., Мікал.на каго. З адцен. асудж. Вельмі няславіць каго, гаварыць пра каго многа кепскага, непрыемнага.  ГОРЫ ВЯРНУЦЬ А ты лепей [лепш] не чапайся з ёю. Хай яе сарочка не чапае! Ты азавешся, а яна на цябе горы вярнуць будзе. Гл. р., Н. Жыц. Яна ж на вас тут горы вярнула. Акцябр. р., Воземля. З адцен. іран. Недарэчнасць, несусвеціца, небывалае.  ГРУШКІ (грушы) на ВЯРБЕ. Ат! Грушы на вярбе… Карэл. р., Заг. Усё гэта ваша выдумлянне — толькі грушкі на вярбе. Стоўб.Гл. ЗА ЛОКАЦЬ (локці) (сябе) КУСАЦЬ (грызці). Гл. ЗУБЫ ГРЭЦЬ (на сонцы).З адцен. асудж., дакору. Доўга, бесклапотна гуляць, анічога не рабіць, ні пра што не клапаціцца.  ГРЫЗЦІ (сябе) ЗА ЛОКАЦЬ (локці). ГРЭЦЬ ЗУБЫ (на сонцы). ГУЛЬМА ГУЛЯЦЬ. ГУЛЬМА ГУЛЯЮЧЫ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
12 👁