ВЫЙДЗЕ (выйшла) НА ПРАЎДУ.
ВЫЙСЦІ НАТОЕ, ШТО.
ВЫКІНУЦЬ З ГАЛАВЫ
Дурная ж ты, дачушка. Ці без працы можна жыць? Выкінь з галавы гэтую думку. Хойн. р., Валяц. (Хрэстам.). Яна і забылася на ўсё тое, даўно з галавы выкінула. Сеетл. р., Чэрн. А ты і з галавы выкінуў пра іх? Мін. р., Угл. Слухаць не хацеў. А стала, стала на сваім: хутар той, кажу, выкінь з думкі. Купіш, а ці разжывешся на хутары? І бачылі? Спраўдзілася. У дарозе з Баран. на Навагр. Я, табой, Стэфка, быўшы, і з думкі выкінула б. Як кідаць? А дзе ты будзеш рабіць? Робіш — і рабі. Малад. р., Радашк.з каго. ВЫКРУЦІЦЬ СЫРЫЦУ з каго. З адцен. асудж. Здзекавацца з каго, муштраваць каго; абязвольваць каго. Сырыца [у беларускіх гаворках яшчэ сырамец, сырамяць] — саматужна апрацаваная скура, пры апрацоўцы яе доўга вымочваюць, мнуць, выкручваюць.
ВЫКРУЧВАЦЬ СЫРЫЦУ
Выб'ецца наверх і давай выкручваць сырыцу, ды з каго? З кім разам гадаваўся. Зрабілі [нямецкафашысцкія акупанты] сабаку таго за бургамістра, дык ён і пачаў. Дараваць яму? Ніколі. Гл. Пападзецца ў мае рукі — выкручу сырыцу. Гл. р., Кл. Яго жонка не такая, з яе сырыцы не выкруцяць. Тамсама.
Параўн. (у руск.): вить (из кого) веревки, душу доставать.
ВЫЛЕЦЕЦЬ З ГАЛАВЫ.
ВЫНЕСЦІ ЗА НОГІ
Няўжо ж! Смех яму з хворага чалавека. Што думае? Калі здаровы такі, дык і смерць не возьме? Мо' раней за каго вынесуць за ногі. Гл. р., Кл. Нічогая [слабая, нядужая, хворая]. Ці дажыву да вялікадня? Мусіць, да цяпельца вынесуць за ногі. Тамсама.Гл. ВЫЙСЦІ З ГАЛАВЫ. Вельмі старацца, старацца на ўсю сілу.
ВЫПАСЦІ З ГАЛАВЫ.
ВЫПІНАЦЦА СА СКУРЫ.
А ты ж крычаў, ты ж выпінаўся са скуры, што ён за ўсё вінаваты. Карэл. р., Тур. Ты не вельмі выпінайся са скуры зраўняцца з імі. Малад. р., ст. Уша. Ты са скуры не выпінайся. Узяўся даказваць!.. Хіба твая праўда? Тамсама.
Параўн. (у руск.) : из кожи лезть.
ВЫПІНАЦЬ ЖЫЛЫ.
ВЫПЛАКАЦЬ ВОЧЫ (вочкі).
ВЫПРУЦІЦЬ НОГІ.
ВЫСОКА НОС НЕСЦІ.
ВЫТВАРАЦЬ (вычвараць) ШТУКІ (штучкі).
Ужо сабраліся вытвараць штукі. Бял. р., Кл. Выпіў мо з пляшку дый пачаў вычвараць розныя штукі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Добры быў князь Каханка, толькі ён вельмі любіў
87 👁