шуткаваць да вычвараць розныя штукі. Сл. п., Бох. (Тамсама). Яго дражнілі Штукар, затым што... такія вычвараў штукі, што і не прыдумаць. Сл. п., Вял. Рож. (Тамсама). І пайшлі штучкі вытвараць. Пух. р., Шацк.Гл. ВЫТЫКАЦЦА З ЯЗЫКОМ. З адцен. асудж., дакору. Нечакана і недарэчы казаць штосьці, выскокваць са словам; выдаваць сябе.  ВЫТКНУЦЦА З ЯЗЫКОМ. ВЫТЫКАЦЦА З ЯЗЫКОМ. ВЫТЫКАЦЬ ЯЗЫК. ВЫТКНУЦЦА З ЯЗЫКОМ. ВЫТКНУЦЬ ЯЗЫК. А ты там не вытыкайся са сваім языком. Малад. р., Удр. Каб не выткнуўся з языком, даўно дома быў бы. А так — рабі. Гл. р., Сымон. Ты малы 'шчэ і не вельмі вытыкайся з языком. Без цябе ведаюць. Гл. р., Кл. Чорт мяне пацягнуў выткнуцца з языком. Кап. р., Ванел. Выткне язык, а тады цмакае: "Ах, нашто? Які я дурань!" Падумай і скажы. А то… Малад. р., Шал. Не вытыкай языка, дзе не просяць. Мін. р., Даўб.на каго. Гл. ПАЛЬЦАМ ВЫТЫКАЦЬ на каго.ВЫХОДЗІЦЬ НАВЕРХ. ВЫЙСЦІ НАВЕРХ. Больш за дваццаць з вайны прайшло, а і цяпер выходзіць наверх, як рабілася. Малад. р., Радашк. От, такі і выйшла наверх. Ваўк. п., Мал. Азяр. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Як ні круцілі з насеннем, але наверх выйшла. Асіп. р., Дубр. Хацеў начальнікаў падкупіць, аднаго, нейкага сквапнага, падкупіў, а другога і не ўзяў. Во гэтта і наверх выйшла. Махлюй — а наверх выйдзе хоць калі. Навагр. р., Свіц. Праўда, як аліва, выйдзе наверх. Праўда заўсёды наверх выйдзе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Як ні хавай — як што зробіш, — а наверх усё адно выйдзе. Гл. р., Сымон. Параўн. (у руск.): выйти наружу. ВЫХОДЗІЦЬ НА ПРАЎДУ. ВЫХОДЗІЦЬ НАТОЕ, ШТО. ВЫЙСЦІ НАТОЕ, ШТО. Як чую, што ты кажаш, дык выходзіць натое, што ты адзін усё ўсякае нажываў, а я не? Гл. р., Вольн. Сварыліся, сварыліся, а выйшла натое, што ні адной. Так і ў вас выйдзе натое, што нікому не будзе. А некаму спадзе. Малад. р., Радашк. — От, — кажа, — мусіць, Клін украў, то яго работа. Што тут рабіць? Рада ў раду, выйшла натое, што пайшлі на скаргу... Ваўк. п., з- пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).(гізунты, жылле) чые, з каго. ВЫЦЯГНУЦЬ ЖЫЛЫ (гізунты, жылле) чые, з каго. Мучыць каго працяглаю і цяжкаю працаю, здзекавацца з каго.Выцягвалі з нас усе жылы. Налогі [падаткі] былі вялікія. Ельскі р., Зос. (Хрэстам.). Які пан, такі і падпанак. Бацькавы цягнулі жылы, і я батракаваў, за парабка быў да самай барады. Малад. р., Бак. Годзе мне ўжо работаць [рабіць, працаваць] на цябе! Ты і так ужо жылле павыцягваў з мяне. Бых... п. (Е. Рам., БС, ІV). Стаў некалі на сходзе: "Вы ж, багацеі, жылле з нас выцяглі". Гл. р., Кл. З ім звяжыся — гізунты выцягне. Светл. р., Чырк. (Матэр. для сл.). Каб яму воля — ён гізунты з цябе выцяг бы (выцягнуў бы). Гл. Гізунты — ням. gesund — здаровы, die Gesundheit — здароўе. ВЫЦЯГНУЦЦА ЯК ЛУТ. ПАВЫЦЯГВАЦЦА ЯК ЛУТЫ. Пабачце, які наш Толік! Выцягнуўся хлопец як лут. — А чые такія падгалістыя два [хлопцы]? — Разам з Толем вучацца. Усе ўтрох выцягнуліся як луты. Гл. р., Кл. Па адным [сыну] у хаце, дык у доглядзе і выцягнуліся як луты. Тамсама. Хлопцы павыцягваліся як луты. Тамсама.Гл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁