ВЫЙДЗЕ (выйшла) НА ПРАЎДУ. ВЫЙСЦІ НАТОЕ, ШТО. ВЫКІНУЦЬ З ГАЛАВЫ Дурная ж ты, дачушка. Ці без працы можна жыць? Выкінь з галавы гэтую думку. Хойн. р., Валяц. (Хрэстам.). Яна і забылася на ўсё тое, даўно з галавы выкінула. Сеетл. р., Чэрн. А ты і з галавы выкінуў пра іх? Мін. р., Угл. Слухаць не хацеў. А стала, стала на сваім: хутар той, кажу, выкінь з думкі. Купіш, а ці разжывешся на хутары? І бачылі? Спраўдзілася. У дарозе з Баран. на Навагр. Я, табой, Стэфка, быўшы, і з думкі выкінула б. Як кідаць? А дзе ты будзеш рабіць? Робіш — і рабі. Малад. р., Радашк.з каго. ВЫКРУЦІЦЬ СЫРЫЦУ з каго. З адцен. асудж. Здзекавацца з каго, муштраваць каго; абязвольваць каго. Сырыца [у беларускіх гаворках яшчэ сырамец, сырамяць] — саматужна апрацаваная скура, пры апрацоўцы яе доўга вымочваюць, мнуць, выкручваюць.  ВЫКРУЧВАЦЬ СЫРЫЦУ Выб'ецца наверх і давай выкручваць сырыцу, ды з каго? З кім разам гадаваўся. Зрабілі [нямецкафашысцкія акупанты] сабаку таго за бургамістра, дык ён і пачаў. Дараваць яму? Ніколі. Гл. Пападзецца ў мае рукі — выкручу сырыцу. Гл. р., Кл. Яго жонка не такая, з яе сырыцы не выкруцяць. Тамсама. Параўн. (у руск.): вить (из кого) веревки, душу доставать. ВЫЛЕЦЕЦЬ З ГАЛАВЫ. ВЫНЕСЦІ ЗА НОГІ Няўжо ж! Смех яму з хворага чалавека. Што думае? Калі здаровы такі, дык і смерць не возьме? Мо' раней за каго вынесуць за ногі. Гл. р., Кл. Нічогая [слабая, нядужая, хворая]. Ці дажыву да вялікадня? Мусіць, да цяпельца вынесуць за ногі. Тамсама.Гл. ВЫЙСЦІ З ГАЛАВЫ. Вельмі старацца, старацца на ўсю сілу.  ВЫПАСЦІ З ГАЛАВЫ. ВЫПІНАЦЦА СА СКУРЫ. А ты ж крычаў, ты ж выпінаўся са скуры, што ён за ўсё вінаваты. Карэл. р., Тур. Ты не вельмі выпінайся са скуры зраўняцца з імі. Малад. р., ст. Уша. Ты са скуры не выпінайся. Узяўся даказваць!.. Хіба твая праўда? Тамсама. Параўн. (у руск.): из кожи лезть. ВЫПІНАЦЬ ЖЫЛЫ. ВЫПЛАКАЦЬ ВОЧЫ (вочкі). ВЫПРУЦІЦЬ НОГІ. ВЫСОКА НОС НЕСЦІ. ВЫТВАРАЦЬ (вычвараць) ШТУКІ (штучкі). Ужо сабраліся вытвараць штукі. Бял. р., Кл. Выпіў мо з пляшку дый пачаў вычвараць розныя штукі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Добры быў князь Каханка, толькі ён вельмі любіў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбецца
13 👁