Як вуглы абціраць ды ў чужыя грады лазіць, хай лепей — каласы збіраць. Гл. р., Слаўк. А
твае ж дзе? Абціраюць вуглы толькі. Гл. р., Кл. Тым часам той хлапчук шляўся, шляўся па
свеце, надаела яму ў чужых краях вуглы абціраць і захацелася яму хоць адным вокам зірнуць
на сваю родную вёску. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).Гл. ВЯЗАЦЬ ВУЗЛІК
(вузлікі).Вельмі стамляцца, зморвацца, знясільвацца.
ВУЗЛІК (вузлікі) ВЯЗАЦЬ (завязваць).
ВЫБІВАЦЦА З СІЛЫ. ВЫБІЦЦА З СІЛЫ.
Каб трохі падсілкавацца, выбіваюся з сілы. Стаўб. р., Сверж. Так пазморваліся, так выбіліся
з сілы, што ног не пацягнуць, — здаецца, не свае ногі. Гл. р., Кл. Зайшоў у хату і просіцца,
каб пераначаваць: з сілы выбіўся зусім. Яны і пусцілі. Дык наляцелі рана, схапілі і
расстралялі — і яго і іх [з успамінаў пра фашысцкую акупацыю]. Пух. р., Скобр.
Параўн. (у руск.): выбиться из сил.
ВЫБІВАЦЦА (выбіцца) НА ГАСПАДАРКУ.
ВЫБІРАЦЬ ВОЧЫ.
Гл. УЗБІВАЦЦА (выбівацца) НА ГАСПАДАРКУ. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.ВЫБІЦЦА
З СІЛЫ.
ВЫБІЦЬ ДУРЫКІ.
ВЫВЕСЦІ З САРОЧКІ
Гл. ВЫБІВАЦЦА З СІЛЫ. Гл. ВЫГНАЦЬ (выбіць) ДУРЫКІ. каго. Гл. З САРОЧКІ
ВЫВЕСЦІ каго.ВЫВЕСЦІ НА ЧАЛАВЕКА
Бацька з вайны не вярнуўся. А іх трое і дзеўка чацвёртая. У каго бацька, таму сына лягчэй на
чалавека вывесці. Гл. р., Бервы. Ён жа цябе на чалавека вывеў. А ты што нагаварыў на яго?
Мін. р., Масл. Пусці*ць на свет кожны дурань пу*сціць. А ты выгадуй, выведзі на чалавека,
тады звацьмешся [будзеш звацца] бацька і матка. Акцябр. р., ст. Рацм.каму, з каго.
Правучыць каго пакараннем ці якім іншым заходам, адвучыць ад дрэннага нахілення,
дрэннай звычкі.
ВЫГНАЦЬ (выбіць) ДУРЫКІ
Ат, не хоча, дык і не вучыцца. Каб добры бацька, выгнаў бы яму дурыкі. Бял. р., Кл. Не
слухаюць, дурэюць. Зачапі, дык дурнем прыкінецца, так стане гаварыць! Няма каму выгнаць
дурыкаў. Бярэз. р., Папл. — Скора людзі на пальцах будуць тыркаць, што малец зусім ніякі
стаў. — Пагадзіце, цётка, прыедзе бацька — выганіць з яго дурыкі. Уш. р., Арэх. От, няма
каму з вас выбіць дурыкі!.. Гл. р., Кл.
ВЫГНАЦЬ МАТЫЛІЦУ
ВЫЙСЦІ (вылецець, выпасці) З ГАЛАВЫ.
Зусім забыцца на каго, што, пра каго, што.Падумай! Цэленькі дзень хадзіла, а пра дрожджы
выйшла з галавы. Тады на памяць прыйшло, як села ў аўтобус. Лаг. р., Кор. З галавы
вылецела. Бял. р., Кл. Грыбы твае выпалі мне з галавы. А пастаялі, дык чэрві стачылі. Гл. р.,
Кл.Гл. НА ПРАЎДУ ВЫХОДЗІЦЬ. Гл. ВЫХОДЗІЦЬ НАТОЕ, ШТО. (з думкі) каго, што.
Перастаць думаць пра каго, што, забыцца пра каго, што, на каго, што
12 👁