Міхась нядоўга мучыўся, а то лёг, кінуліся, а ў яго і вочы зачыніліся. Гл. р., Кл. Схамянуліся
па доктара — а трэба было ехаць аж у Глусак [Глуск] ці ў Клетнае, — аж бачым, у яго і вочы
зачыніліся. Гл. р., Стр.Ледзь-ледзь задрамаць, крышачку заснуць.
ВОЧЫ (вочкі) ЗВЕСЦІ.
Як толькі вочы звяду — і сню іх. Гл. р., пас. Я. Куп. За ўсю-ўсюсеньку ноч воч не звяла.
Тамсама. Ужо пеўні заспявалі, як ён звёў вочы. Але ж затое як заснуў, дык як убіты. Маз. п.,
Луч. (А. Сержп., СРБП). Ідзі, раніца ўжо, хоць вочкі звядзі. Гл. р., Хал. З адцен. пагардл.,
асудж. Выклікацьзайздрасць.
ВОЧЫ КАЛОЦЬ.
Што ў каго дзеткі чысценькія і харошанькія, і тое ёй вочы коле. Гл. р., пас. Я. Куп. Нашто
гусяняткі пабіў? Табе чужыя вочы колюць? Гл. р., Кл. Гэта сусед хіба? Яму ўсё мае вочы коле,
хоча, каб нічога ў мяне не было. Гл. р., Весн. Заўжды коле вочы тым людзям, у каторых ад
гультайства скура пукаецца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Як на мяне [як па-мойму], дык
маё ліхое [кепскае, дрэннае] мне, а людское добрае — іхае [іхняе]. А ёй заўсяды [заўсёды]
чужое вочы коле. Люб. р., Ляск.каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.ВОЧЫ ПАДНЯЦЬ.
ВОЧЫ ПАДЫМАЦЬ.
ВОЧЫ (вочкі) ПРАГЛЕДЗЕЦЬ.
Убачыла і падумала: мусіць, ты ідзеш. От будзе рады бацька! А маці — дык тая не
нажджэцца! Столькі ўсяго ўсякага [за вайну] перажыўшы… Па сынах яна вочы выплакала. А
як прыслалі, што ты жывы, яна, яй-богу, вочы прагледзела: ці не ідзеш ты? Гл. р., Кл. Куды
з'еду на дзень, дык стане ля хаты і нікуды! За дзень вочкі прагледзіць свае. Гл. р., В. Там
дзеткі прагледзелі вочкі свае, што так доўга не было. Бабр. р., Бр.
Параўн. (у руск.): высмотреть глаза.
ВОЧЫ (вочкі) ПРАПЛАКАЦЬ (выплакаць).
Матка па ёй вочы праплакала, не знала, дзе дзелася. Воран. р., Чыж. (Хрэстам.). Вочкі
праплакала. Віл. р., Ілья. Што кажаце! Яна з вайны свае вочы выплакала, — два сыны
застрэлілі [акупанты]. Гл. р., Кл. Па сынах яна вочы выплакала. Тамсама. Не плач, маладзіца,
ты і так выплакала свае вочкі. Ганц. р., Чудз.
Параўн.: Толькі ты не плач, бо выплачаш свае ясныя вочкі. Спалохалася дзяўчынка дый годзе
плакаць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
Параўн. (у руск.): выплакать все глаза.
ВОЧЫ ПРАЦЕРЦІ.
Надзі троху працёрлі вочы: на ткачыху вывучылася, а цяпер на бухгалтара. А Іван наш не
паступіў сёлета, на той год паедзе [паступаць вучыцца]. Уш. р., Судзіл. Другая вочы крыху
працёрла, дык на калхознікаў [калгаснікаў] ужо і глядзець не хоча, вынослівая [ганарыстая]
стала: не пайду, кажа, за невучонага. Тамсама. Даўней горы [горш] было: бабы кры*ччу
сядзелі над кроснамі. А цяперака ва ўсіх вочы працёртыя — то настаўніца, то заатэхнік, а
наша во бухгалтарам, лягчэй кусок хлеба заробяць. Уш. р., Вял. Д.
ВУГЛЫ АБЦІРАЦЬ. З адцен. дакору, абыяк. Туляцца, бадзяцца як непатрэбніку
Дадатковыя словы
зеду
10 👁