Без свякрухі і заўвіц мне вочы адчыніліся. Жыла і радавалася з яго. Гл. р., В. Паездзіла, наслухалася, навучылася, дык ёй вочы адчыніліся: усё стала лепшае. Акцябр. р., Рацм. Тут мне вочы адчыніліся. Гл. р., Кл. Параўн. (у руск.): глаза открылись. ВОЧЫ АДЧЫНІЦЬ каму, чые. Дапамагчы каму ўбачыць, уразумець праўду пра каго, паказаць сутнасць каго, чаго.Жыў і не ведаў. А тады людзі яму адчынілі вочы. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1)....Як ён мужыку вочы адчыніў. Тамсама. Прыйшла тут мне паддобрыцца… "Я табе вочы адчыню". І давай расказваць. А я слухаю толькі. Адале [а потым]: "А табе нашто? Ну, скажы проста: нашто табе?" Гл. р., Кл. Параўн. (у руск.): открыть глаза. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ (выймаць, дзёрці; драць, калоць, пароць) Пачалі з яго смяяцца людзі, пачалі вочы выбіраць. Горка яму стала, што што б ён ні зрабіў, дык усё кепска, за ўсё яго бэсцяць. Сл. р., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Аддам сваё дзіцятка, каб яны яму вочы выбіралі? Тамсама. Як ні зраблю — не так. За ўсё, за ўсё чысценька лезуць, вочы выймаюць. От сямейка! Гл. р., Кл. Што вы мне вочы колеце? Хіба вінаваты? Хіба я хацеў, каб так выйшлася? Гл. р., Кл. Няма чаго рабіць, пайшоў жабраваць у далёкі край, каб знаёмыя людзі не бачылі і вачэй не калолі яму тым, што ён хваліўся сваім багаццем. Сл. р., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Ну, за што ты, скажы, вочы пораш? Такое бяды! Схадзіла на вяселле, дык дзень пры дні вочы пароць? Асіп. р., Лап. Яны ж гэтакія. Ці ёсць за што, ці няма за што — будуць вочы пароць. Навагр. р., Свіц. Не хачу яе дапамогі: за яе тады будзе вочы мне дзёрці. Малад. р., Радашк. Паддасіся — выдзера табе вочы, не адкаснуцца, не адкараскацца. Гл. р., Кл. Хоча замуж, а малайца няма. Бо не вочы ж драць, калі не хочуць браць. Сл. п., Чуч. (А. Сержп., СРБП). Каб аччу не павыбіралі. Глядзі з імі!.. Ганц. р., Чудз. Вочы павыколваюць. Гл. р., Кл. Павыпорваюць вочы, толькі маўчы ім… Тамсама. Не дам, каб майму дзіцяці павыдзіралі вочы каршакі тыя. Тамсама.каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.ВОЧЫ ЗАМЫЛЬВАЦЬ (замыліць) каму. Гл. ЗАМАЗВАЦЬ ВОЧЫ каму.ВОЧЫ ЗАМАЗВАЦЬ (замыльваць) Перастаньце замазваць мне вочы: сама чую і бачу, як робіце; гаворыце добра, а робіце ліха ведае што. Мін. р., Астр. Гарад. Мы першы раз прыехалі, сталі пытацца ў іх, як тут на работу, каб дзе рабіць. А ён ды думаў, што — во! — мы жыць хочам у іх. Яны і тое, яны і сёе, каб не прыязджалі. Выйшлі, дык Язэпаў Грышка на нас: "Паверылі яму? Ён вам толькі вочы замазваў". Мін. р., Гат. Ты нам, Сцяпан, воч не замазвай, мы ўжо чулі, што сотак з пяць [канюшыны] у вас было. Ты скажы лепей, адкуль тое сена, што ў тынянцы? Твайго ж не хапіла б так набудаваць [накласці поўна]. Уш. р., Арэх. Каб замыліць вочы солтысу, я шаль цёплы на шыю. Да доктара, скажу, трэба. Малад. р., Бар. Што ты мне вочы замыльваеш? Хіба, думаеш, не бачу? 'Шчэ і як бачу! Малад. р., ст. Уша. Параўн. (у руск.): втереть (втирать) очки. ВОЧЫ ЗАЧЫНІЛІСЯ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁