Параўн. (у руск.): иметь зуб (против кого), иметь зуб (на кого). ВОКАМ КІНУЦЬ. ВОКАМ НЕ ЗГЛЕДЗЕЦЬ. Што так высока, што так высока [ляцяць самалёты], што і вокам не згледзець! Гл. р., Кл. А ты кінеш [камень] так, штоб [каб] вокам не згледзець? Тамсама. А спутніка [спадарожніка] вокам не згледзіш. Тамсама. Знешне зусім аднолькавыя (пра братоў, сясцёр, падобных людзей).  ВОЛАС У ВОЛАС. Два мальцы і як вытачаныя. Абодва волас у волас. Як іх пазнаюць? Леп. р., Лясн. Аз. Гл.: голас у голас. Гл.: голас у голас, волас у волас. ВОСЬ (вот, от) ТАБЕ І МАЕШ! ВОСЬ ТАБЕ І РАЗ! ВОСЬ ТАБЕ І НА! ВОСЬ ТАБЕ І ГАЦАЦА! Вось табе і маеш! Беглі, беглі, папатнелі, ажно а чацвёртай [гадзіне] і поезда няма, адмянілі, кажуць. Малад. р., Дубр. Той пайшоў — чаравіка няма, прыходзіць — ажно і вала нямашака! — От табе, кажа, маеш! — і пайшоў небарака дахаты. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, III? 2). Вот табе і раз! Усё прыгатавалі вяселле рабіць, аж раскідалася [вяселле]. Гл. р., пас. Я. Куп. От табе і раз! Касілі, касілі, а дождж панёс усе чысценечка, і сянінкі не асталося. Гл. р., Хал. От табе і на! Сець развешаў высушыць, прыйшоў, а сеці няма. Тамсама. Адно думалі, а другое зрабілася. Вось табе і гацаца! Мін.ад каго, чаго. Пра вялікае жаданне глядзець з замілаваннем на каго, што (на прыгожага чалавека, прыгожы кругагляд, прыгожую рэч).  ВОЧ (аччу, вачэй) НЕ АДАРВАЦЬ Трэ' ісці туды, але не мажэ [не можа] ён адарваць аччу ад тае паненкі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Вашы мацяркі такія дываны ткалі, такія дываны, што глядзіш і воч не адарвеш! А вы хваліце крамнае ды шоўкавае… Гл. р., Кл. Да смерці не забываўся на яе. Як ідзе — стане і будзе глядзець. І на людзях, глядзецьме, не адарве воч. І яна шкадавала, што не за яго пайшла [замуж]. Гл. р., Слаўк. Расце хлопец на падзіў усяму свету. Хто яго ні ўбачыць, то не мажэ [не можа] адарваць аччу. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Вашы крамныя не зроўніш з нашымі. Бывала выткуць дыван, а зірнеш — дык аччу не адарвеш. От-бок ткалі! Гл. р., Слаўк. Па горадзе, у Бабруйску, хадзіла цыганка. Дык людзей тых ля яе! Такая харошая [гожая, прыгожая], што не адарваць воч! Акцябр. р., Рацм.з каго, чаго. ВОЧ (аччу, вачэй) НЕ ЗВЕСЦІ з каго, чаго. Пільна, уважліва, не адрываючы воч, глядзець на каго, што.Пачала скакаць і тая дзеўка, ды так спадабалася яна..., што ён і аччу не мажэ [не можа] з яе звесці. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Вечар [каля тэлевізара] і воч ні адна не звядзе. Навагр. р., Скрыш. Усей [увесь] вечар на яе глядзеў і воч не звёў. Навагр. р., Свіц. ВОЧЫ АДЧЫНІЛІСЯ каму, чые, у каго. 1. Зразумець сутнасць чаго, убачыць тое, чаго нейкі час не бачыў. Пажыў, то на ўсё яму вочы адчыніліся. Асіп. р., Дубр. Я і дзеткам кажу: маніць не трэба: на ману ўва ўсякага вочы адчыняцца. Гл.Стала лягчэйшае каму жыццё, свет убачыў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁