ВЕТРАМ ПАДШЫТЫ (падбіты). А думаеце ўсе такія ветрам падшытыя? Усе такія маладыя пустыя? Ну, а Пятроў Віктар чым не хлопец? А Хведзяў Віктар? Адным словам хлопцы. А на ўсіх, што ветраныя ўсе, што ветрам падшытыя, няма як [казаць, гаварыць]. Ст. Бабр. Рукі ў яго як рукі, зрабіць умее. Але ж вельмі ветрам падшыты. Гл. р., Кл. Вятрамі падшыты (І. Нас., СБП).Нюхаць, чуць нюхам.  ВЕТРЫЦЬ НОСАМ. ПАВЕТРЫЦЬ НОСАМ. Глухі не чуе, але ён бачыць, бы арол, і ветрыць носам, бы сабака. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Утоміцца, ляжа аддыхаць [адпачыць], а сабачка не спіць, ветрыць носам ды настаўляе вушы то ў адзін, то ў другі бок. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Выйшлі дзве яшчэ якіясь нечысці ў пастаці чалавека,...паветрылі насамі, бы сабакі, ці няма чаго непатрэбнага і леглі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП).Гл. ВЕЦЕР НОСІЦЬ. каго. ВЯТРЫ ГАНЯЮЦЬ каго.ВЕЦЕР (вятры) ЗНЁС (знеслі) каго. З адцен. асудж., дакору. Пра таго, хто невядома дзе ходзіць, а не дома, не на месцы.  ВЕЦЕР ЗНЁС. ВЕЦЕР НОСІЦЬ Скажы, а дзе цябе вецер насіў? Мсц. Як устане — і няма. Куды яго вецер носіць? Тамсама. А дзе вас вятры ганяюць? Уш. р., Лясн. Аз. Прывезлі яблыкі, бульбы. Дык не каб як памагчы, а пабег па горадзе. Бадзяецца недзе. Якая пара! І не прыходзіць. Дзе яго вятры ганяюць? Мін., Камар. Калі ні прыйдзеш — няма іх і няма. Недзе ж вятры знеслі. За дзень кіёск той мо' і паўдня не адкрыты. Уш. р., Вашк.Не наўмысна, без віны (забыць, забыцца на што, пра што).  ВЕЧНЫМ ПРАВАМ. От гэта якась [неяк, яксьці] на вялікдзень, ці што. А мо' і не. От, вечным правам забыў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Мы і забыліся на іх вечным правам. Гл.Гл. У ТРУБЫ (у трубу) ВІЦЦА. Упрыгожваць да вяселля кучаравае дрэўца (яно ставілася на покуці).  ВІЦЦА ТРУБОЮ (у трубу, у трубы). ВІЦЬ ЕЛКУ, ЗВІЦЬ ЕЛКУ. Маладая бярэ сабе дружак, і яны ўюць елку і спяваюць песні. Ельскі р., Зос. (Хрэстам). Елку ўюць, на пасад ставяць, а пасля маладых на пасад садзяць. Маз. р., Міх.на каго. Мець незадаволенасць, непрыхільнасць да каго і мець схільнасць зрабіць непрыемнае. Можна меркаваць, што "вока не мае" — з "вока (-ам) не мае глянуць".  ВОКА НЕ МЕЦЬ З чаго ён на нашу радню вока не мае? Узда. На гэтага лесніка даўно, кажа, вока не маем. Навагр. р., Мірат. Ну, як гэта? Калі жывуць суседзі — усяк бывае. Наш гэты [пра суседа] во на іх даўно, яшчэ з давайны (sic!), вока не мае. Валож. р., Вішн. Што такое не мае вока? Як ненавідзіць каго, як каму хоча нядобрага. Навагр. р., Зубк. Вока не мець на каго — гэта не цярпець кагось. Баран. р., Моўч. Ты скажы, ты мне скажы проста: за што ты, Зося, вока на мяне не маеш? Баран. р., Гарадз. Нешта ды ёсць, калі вока, кажаш, на цябе не мае. Валож. р., Пярэж. Не маюць вока адзін на другога Ілья і Пятро, сярдзітыя, баяцца, каб і не сустрэцца. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁