Багата каму вайна веку ўкараціла. Гл. р., Зубар. Покуль людзі, дык ты сам сабе зубленкамі [цыгарэтамі, цыгаркамі, увогуле курэннем] укароціш веку. Гл. р., пас. Я. Куп. А завод не ўкарочвае веку? Дым, браце, нідзе не дзяецца. Нясвіж. р., Сноў. Што цяпер! Пільшчык з машынаю, то лёгка і спрытна. А як бывала — пацягні пілу ды пацягні. Піла, брат, прыкароціць веку. Гл. р., Стар.З адцен. жартаўл. ці іран. Вельмі мелка (пра глыбіню ракі, возера, сажалкі).  ВЕРАБ'Ю ПА (самае) КАЛЕНА. Ого рака! Хіба ж там купацца? Вераб'ю па калена. Мін. р., Сеч. Вот судзьба [лёс]: вады вераб'ю па калена, а чалавека няма. Мсц. р., Пуст. Такая глыбіня, што вераб'ю па калена. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Параўн.: кату* па пяту. ВЕРЗЦІ ГРУШКІ (грушы) НА ВЯРБЕ. Дык і ён, во гэтак смеючыся: "Вярзеш ты грушкі на вярбе". Стаўб. р., Мікал. Мо' перастаў бы верзці грушкі на вярбе? Стаўб. р., См. Гл.: грушкі (грушы) на вярбе. Гл.: плесці смаловага (смольнага…) дуба. ВЕРУ МЕЦЬ на каго. Гл. МЕЦЬ ВЕРУ на каго.ВЕРХ БРАЦЬ (узяць). ВЕРЫ ДАВАЦЬ (даць) Гл. БРАЦЬ ВЕРХ. каму. Гл. ДАВАЦЬВЕРЫ каму.ВЕРЫ НЕ ПАНЯЦЬ. Яны прыехалі. у сваты... дачку сватаць. Яна плача: "Не аддавайце, — кажа, — гэта ваўкалакі!" Яны ёй веры не панялі, узялі яе аддалі. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV). А чаго ж вы ёй не панялі веры? Рэч.Аднастайна і працягла муркаць (пра кацінае мурканне).  ВЕСЦІ КУРНУ (курню*). ЗАВЕСЦІ КУРНУ (курню). 1. Добра кату: прыгрэецца, наеўшыся, і вядзе курну*. Асіп. р., Лап. Што ты рассеўся [на ката] і вядзеш сваю курню*? Уш. р., Арэх.Пра дзіця-немаўлятка, якое, дрэмлючы, засынаючы, ціха мармыча.  2. Соску ў рот і давай курну* весці, як той каток харошанькі. Асіп. р., Дубр.Аднастайна хныкаць, паўтараць крыўды, нездавальненне.  3. Ну, што за дзіця — горкая бяда! Як устане, як завядзе курну, то на цэлы ў бога дзень. Асіп. р., Лап. Перастань курну* весці. Тамсама. Ай, малец, што ты завёў сваю курню*? Звягаеш дзень без канца: "Канфет, канфет!" А дзе я табе вазьму? Уш. р., Арэх. Абманваць, зводзіць.  4. Курню* нейкую вядзе: кажа, не пажаніліся яны, а тыя даўно разам жывуць. Уш. р., Арэх.З адцен. зніжальн. ці абыяк. Ветраўны, нясталы паводзінамі і лёгкі на слова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабю
17 👁