хай толькі падрасце, хай толькі ў сілу ўбярэцца, ён з вас, такі халера, вантробы дастане. — Дастане? Ён і цяпер штодня, што ў бога дзень да слёз усіх даводзіць. Казала, пайду, пайду ў Савет, хай пазавуць і пагавораць. Гл. р., Кл. Пайшоў за бургомістра ў вайну, то ўсяму сялу вантробы выеў. Тамсама. Твае хлопцы мне, дальбог, выелі вантробы: іду — абсміхаюць. У двор палак накідалі; 'шчэ толькі завязь [агуркоў], а ўскочылі і сцерлі ўсю граду. Светл. р., Чэр. Хіба, думаеш, гарэлка на карысць? Яна чалавеку вантробы выядае. Малад. р., Радашк. За гэтыя канькі то ён мне вантробы ад'еў. Тамсама. Калі ўжо штосьці надумаецца, то зрабі, а не — вантробы пераесць. Малад. р., Кр. Параўн. (у руск.): кишки выматывать. ВАСТРЫЦЬ (гастрыць) ЗУБЫ на каго, што. 1. Мець жаданне і быць гатоваму нашкодзіць, нарабіць непрыемнасцей каму.Памочнік даўно на яго вострыць зубы, каб як самому за ляснічага стаць. Навагр. р., Мон. Што там ён зубы вострыць? Праўду сказаў, то і баяцца няма чаго. Гл. р., В.Мець намеры і імкненне захапіць што, авалодаць чым.  2. Доўга вастрылі зубы на гэты [Свіцязянскі] лес: "Дубоў бы тых сотню!" Навагр. р., Навас. Камбінатаўцы ўсё вастрылі на яго [млын] зубы і не аддалі. Гл. р., Кл. І давай гастрыць зубы на яго. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).Векаваць, жыць усе жыццё.  ВЕК ВЕКАВАЦЬ. ВЕК ЗВЕКАВАЦЬ. Маладзенькую мяне замуж аддалі. Я і не думала тут век векаваць. Мо' дваццаць гадкоў глядзела ды чакала, калі дадомку [форма суб'ектыўнай ацэнкі ад дадому] вярнуся. Ажно тут звекавала век. Акцябр. р., Забал. Табе, сынок, з жонкаю жыць і век векаваць, а не мне. Сл. п. (А. Сержп., КАБСП). Тут ён і век звекаваў. Уш. Тут нарадзіўся, тут і век звекаваў, тут я і ў вырай збіраюся. Гл. р., Вольн. Знаць,...век мне з горам векаваць. Леп. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Маё ўшула [шула] ужо свой век звекавала, мяняць трэба. Гл. р., Кл. Вельмі моцнае, трывалае, носкае (адзенне, начынне, прыладдзе); вельмі трывала, моцна.  ВЕК ВЕКУ ПАДАСЦЬ (і на другі застанецца). Во боты! Век веку падасць. Кап. р., Аксам. Ну, брат, прыклеіў — век веку падасць і на другі застанецца. Тамсама. Любіць купіць такое, што век веку падасць і на другі застанецца. Карэл. р., Лукі.Заўсёды, з самых даўніх часоў, спрадвеку. Як засведчыла людская памяць.  ВЕК ВЯКОМ. 1. Наша Вольніца [вёска] век вяком тут стаяла. Гл. р., Вольн. Тут багата ніколі не жылі, багатырамі [багатымі, багачамі] не былі, але век вяком кавалак хлеба быў. Голадам ніколі не зміралі. Тамсама. Параўн. (у руск.): испокон века (веков). 2. Мы век вяком вас не забудзем, каб толькі нашай дочачцы ў людзі выйсці. Гл. р., В.Скараціць век, скараціць жыццё (заўчасная смерць, знясіленне ўмовамі, цяжкаю працаю і падобн.).  ВЕКУ ЎКАРАЦІЦЬ (прыкараціць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адеў, субектыўнай
12 👁