бацька, тады матка. Усё чыста: і гаспадарка, і дзеці — былі на маіх руках. Малад. р., Радашк. Цэлую печ дзяцей выгадавала на сваіх руках. Глыб. р., Лаз. (Хрэстам.). БЫЦЬ НА СВАІМ ХЛЕБЕ. Прыехала і гасцінцаў навезла: "Ну, татка, усе мы ўжо на сваім хлебе, свой хлеб ядзім". Як каму, а бацьку радасць. Гл. р., В. На сваім хлебе будзе, то перастане раскідацца. Гл. р., Н. Жыц. А я дык быў не на сваім хлебе? Тамсама. БЫЦЬ У ЖЫЦЦІ. Тады яшчэ быў ў жыцці мой дзед. От і прычапіліся мы, каб ён расказаў пра разбойнікаў. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). А ці-бо Васюта, цётка, 'шчэ ў жыцці? Ці жыве? Гл. р., Кл. Покуль буду ў жыцці — не забудуся на тое. Тамсама. Параўн. (у руск.): (быть) в живых. БЫ ЯЗЫКОМ ЗЛІЗАЛА. БЯРОЗАЮ ЛІЦЦА. ЯК БЯРОЗА ЛІЦЦА. Мужчына, — а каб бачылі, як ён ды, бедны, бярозаю ліўся, як дзетак страцілі? Пабілі ўсю сямейку. Дык плакаў плачам. Мін. р., Луск. У аконца глядзіць, як бяроза льецца. Гом. п., Дзятл. вол. (З Радч., ГНП). БЫ ПРАЗ ЗЯМЛЮ ПРАВАЛІЎСЯ. БЫ Ў ЗЯМЛЮ ПРАВАЛІЎСЯ. БЫЎ І Ў КОЛЕ І Ў МЯЛЕ. БРАЦЬ У ГАЛАВУ БЕЗ НАЖА СЭРЦА КРОІЦЬ БАЧЫЦЬ НАВЫЛЕТ (навылёт) ВАДЗІЦЬ ДЗЯДЫ. Вадзіць дзяды. Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Бывае, што другі на сходзе сядзе і давай вадзіць дзяды. Беласт. п. Піва выпіў, дык у кіно дзяды вадзіў. Тамсама.Паралізаваць чыю самастойнасць муштроўкаю, недаверам, пазбавіць каго ўпэўненасці, вол ВАДЫ ПРАМЫТАЕ НЕ ДАЦЬ. 1. Такая ліхая, такая ліхая свякруха, што вады прамытае не дасць. З ёю быць — ох і цяжка, вады прамытае не дасць. Гл. р., Кл. Пабачыш: табе яны вады прамытае не дадуць: што зробіш — "не так!", што скажаш — "не тое!", падумаеш — "няпраўда!" Хто, а я іх чула і бачыла. Тамсама.Не мець спакою, ходу, праходу.  2. За воўкам няма прамытае вады, што паганец збыту не дае, прамытае вады не дае, хоць і пастухі пільнуюць худобу. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Жыла, а як жыла?!. Нявестка ёй вады прамытай не давала. Мсц. р., Зарэч.Гл. ІСЦІ ВАЙНОЮ. Гл. З БЛЫХІ РАБІЦЬ ВАЛА. Гл. З НОГ ВАЛІЦЦА. чые, каму. ВАНТРОБЫ АД'ЕСЦІ (выесці, дастаць, пераесці) чые, каму. З адцен. пагардл., асудж. Мучыць, даводзіць да знямогі, тэрарызаваць каго.— Пачакайце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адесці
20 👁