Хай прыйдзе зіма. Як пойдзе мянёк — я сваё вазьму. Два ж нераты! Гл. р., Ад. Прайшло лета, а я свайго не ўзяў, ані не перадыхнуў. Мін. р., Астр. Гарад. — Вазьму сваё! — Вазьмі!.. Чаго ж не браў свайго? Мін. р., Нялід. БРАЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы) Раздураны — страх як! Няма каму ўзяць у абцугі, каб перайначыўся. Люб. Такое маленькае, такое кволенькае, а ты яшчэ: "У абцугі яго добра ўзяць!" І не грэх табе за яго? Яго шкадаваць трэба, глядзець яго трэба. Каго тут караць?! Гл. р., Вольн. Каб узяў у шчыпцы, што і не страпянуўся, то перайначыўся б. Не такіх астадольваюць. Гл. р., Сымон. БРАЦЬ ШЛЮБ. УЗЯЦЬ ШЛЮБ. Ці ўсе тыя... шлюб бяруць, што верненька кахаюць? Палавіну шлюб бяруць, палавіну раскідаюцца. Сл. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Як маладыя бяруць шлюб, то ўсе ўважаюць на свечкі. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, І). Узялі яны шлюб, тады ён кажа: "Трэба ўжо нам ехаць дахаты". Ваўк. п., Ган. (Тамсама). Як ты выздаравееш, возьмем шлюб з табою! Слон. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Тады, як мы яшчэ шлюбу не бралі. Гродз. р., Парэч. БРАЦЯТКА І СЯСТРЫЦА. БРЫДЗІЦЬ СВЕТ. Не брыдзь ты лепей свету. Каму трэба твае такія заварухі? На ўсіх ты, усе ў цябе пачэрненыя. А сам горшы за каго. Валож. р., Рак. А як жа! Добра кажаш, хай перастаў бы свет брыдзіць. Тамсама. БУБЕН НАБІЦЬ. А яму што? Найперш, каб бубен набіць і гуляць. Літ. ССР, Свянц. Толькі і клопату — бубен набіць. І сораму няма… Вільня. Усяго і назвіска [назвы], што інтэлігент: наб'е бубен — і ўсё. Тамсама.Гл. ЯК (бы, быццам) У ЗЯМЛЮ (праз зямлю) ПРАВАЛІЎСЯ. Гл. ЯК (бы, быццам) У ЗЯМЛЮ (праз зямлю) ПРАВАЛІЎСЯ. Бывалы. І. Насовіч: кажуць пра таго, хто бываў у розных жыццёвых абставінах (І. Нас., СБП).Ён быў усюды, усяго ўсякага навідзеўся [набачыўся], — быў і ў коле і ў мяле. Такога ў ступе таўкачом не прыціснеш. Уш. р., Лясн. Аз. БЫЦЦАМ ПРАЗ ЗЯМЛЮ (у зямлю) ПРАВАЛІЎСЯ. БЫЦЬ НА Архіпу стала цяжкавата: без доктара, а цэлая ж гаспадарка — конь, поле, бальніца. Цяпер усё на яго галаве. Гл. р., Кл. На маёй галаве ўсё — і дзеці, і хата, і на работу, а яму, каб дапамагчы, то ўсё "няма часу". Мін. р., Угл. А на маёй галаве нічога не было? Тамсама. БЫЦЬ НА Ён нешта быў на зле. Асіп. Ён на зле што хочаш скажа. Адале [а потым] — як нічога не было. Тамсама. Гена на зле рашаецца, а пройдзе злосць — і ўсё прашчае [даруе]. Тамсама. БЫЦЬ НА Засталася адна-адненькая. Няма што, давай як рабіць: гаспадарка на маіх руках. Скід. р., Гал. Ці хіба лёгка? Уся ферма была на сынавых руках. Адных квіткоў усякіх — каб бачылі! — назбіраецца куча. То кармоў, то таго, то чаго. Мін. р., Астр. Гарад. Паўміралі бацькі, зразу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

набе
11 👁