ЗАМУЖ каго. Гл. ЗАМУЖ БРАЦЬ каго. БРАЦЬ ЗА СЯБЕ Дзе гэта відана, каб каралевіч ды браў за сябе простую дзеўку. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). А каго ён за сябе ўзяў? Гл. р., Барб. БРАЦЬ ЗА ШЧЭЛЕПЫ А ўзялі б яго добра за шчэлепы — сказаў бы. Гл. р., Кл. Судзілі ж таго паліцэйскага. Вельмі не чалавек! З гадаў гад і гад печаны. А на судзе і так і так, круціўся, вылузваўся. Хваробы вылужацца, калі ўзялі за шчэлепы. Гл. А яго раз [вельмі проста] браць за шчэлепы. Тамсама. Параўн. (у руск.): брать за жабры. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) Гэта яе ў вайну надта напалохалі: сына забралі ў паліцыю, а яе застрэліць хацелі. Яна і прыняла, так прыняла да душы, што бачыце, што зрабілася? Жыве, а каму трэба такая жытка? Дзяцей сваіх не пазнае. Малад. р., Вал. Ці так усё прымаць да сэрца, што не п'е, не есць, заснуць не засне? Малад. р., Радашк. — Твая Сонька — гэткая малайчына! Яна браць да сэрца не будзе, — хоць няхай што. Дык і на: маладая, здаровая і не старэе. Мін. р., Лекар. — Не надта і ты бярэш да сэрца. Тамсама. Як ты не возьмеш да сэрца? Тваё дзіцё — твой і клопат. Мін. р., Пільн. Ды яна ж толькі крычыць, галосіць, а як адвернецца — на ўсё забылася, пра ўсё чыста, бо да душы не бярэ, не бярэ да сэрца. Мін. р., Лыс. Г. БРАЦЬ НА ВУС. А той ужо і ўзяў сабе на вус: на думах стала, якраз як ён сваю жонку браў. Рагач. р., Нісім. (Е. Рам., БНК). А ён толькі слухае і бярэ сабе на вус. Жлоб. Параўн. (у руск.): мотать (себе) на ус. БРАЦЬ НА ЎСЕ ЗАСТАЎКІ. Бяры, брат, на ўсе застаўкі, грабі пад бераг. Мін. р., Астр. Гарад. БРАЦЬ НОГІ НА ПЛЕЧЫ. Пакуль няпозна, бяры, хлопец, ногі на плечы, каб і духу не было! Зловяць, то і вудкі адбяруць і штрафу дадуць. Да пятага [чэрвеня] няможна лавіць [рыбу]. Лаг. А што было рабіць яму? Бяры ногі на плечы — і гайда! Асіп. р., Яс. БРАЦЬ ПРАЗ СЯБЕ. БРАЦЬ РАДУ. УЗЯЦЬ РАДУ. Сабраліся... укруг, сталі браць раду, як збыць такую бяду. Барыс. п. (П. Шэйн, II). Гэта ж прыехала да вас раду ўзяць: ці падаваць на суд, ці так. Як вы мне скажаце? Мін. р., Лек. А ў каго ўзяць раду, як не ў вас? Віл. р., Буцькі.што. Гл. БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ што. БРАЦЬ У ПРЫМЫ   БРАЦЬ СВАЁ. УЗЯЦЬ СВАЁ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁