Рыгоравы ўсё жыццё да калгасу браліся загрудкі; ні абуць, ні адзець, толькі сварыліся. Гл. р.,
Кл. За зямлю і браты загрудкі браліся. Адзін паўбаразны адарэ ад другога — і загрудкі
браліся. Тамсама. Нашто ж гэтак, каб аж загрудкі брацца? Не люблю, як так робіць хто. Тут
пасварышся — дык і то не рады. Як сварышся, дык, здаецца, прыкупіў бы слова, а як
пасварышся, дык прадаў бы, здаецца. І слова ліхога не трэба. Сл. р., Чыж. Як тыя хлапчукі:
слова па слове і загрудкі пабраліся. Думаеце што? Гарэлка ўсякае ліха робіць. Гл. р., Кл.
БРАЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву). УЗЯЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву).
Прыганялі вучыцца — не хацеў. Як мо' ў салдатах паслужыць, то за розум возьмецца. Асіп.
р., Тат. Ты ж не маленькі! За розум бярыся! Валож. р., Выган. Як бы тады ўзяўся за розум ды
зробіў [зрабіў] так, як мы паддукоўвалі, то, дальбог, усё было б добра. А то прадаў, паехаў,
кінуў… Докш. р., Бяг. Ажэніцца, то, можа, за галаву возьмецца. Уш. р., Вашк. Вазьміся за
розум, пакуль не позна. Тамсама.
БРАЦЦА (хапацца) У РОЖКІ. УЗЯЦЦА (схапіцца) У РОЖКІ. 1.
Рабы толькі страшыць [другога быка], а брацца ў рожкі баіцца. Той бы даў так, што зараве!
Гл. р., Кл. Бугаі іншы раз возьмуцца ў рожкі, то мо' паўдня вадзіцьмуцца. Тамсама.
2.
Колісь Цімох і Сцяпан схапіліся ў рожкі, дык і празвалі Калчак і Дзянікін. Смяяліся з іх:
Калчак з Дзянікіным у рожкі браліся. Гл. р., Кл.
3.
Каб ціха на свеце было, неяк жылі б людзі. А то зноў недзе далёка схапіліся ў рожкі. Гл. р.,
Кл.
БРАЦЬ ВЕРХ. УЗЯЦЬ ВЕРХ.
Хай і ён хоць раз верх возьме. Мін. р., Буц. Ці доўга, ці мала яны біліся, толькі змей пачаў над
бортнікам браць верх. Бачыць бортнік, што яму прыходзяць канцы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп.,
СРБП). Мой як бачыш [хутка] верх стаў браць. Гл. р., Кл. А неяк счапіліся, дык Цімох узяў
верх. Тамсама. Той хітры вельмі: "Бяры верх тут, а там як будзе?" Малад. р., Радашк.
БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ (у галаву)
Яшчэ з вайны ўзяў у галаву: як уцалею, у навуку пайду. Гл. р., Кл. Узяла ў галаву, што хворая,
і ей-богу захварэе, хоць і не хворая. Сл. р., Гор. А нашто так да галавы браць? Малад. р.,
Радашк. Дзе той галавы набярэшся, як усё да галавы будзеш браць? Малад. р., Бак. І я ж
кажу: не бяры ты гэтак да галавы. Тамсама. У нас толькі Франя чуць што: "А ты перастань
браць да галавы ўсё". Гл. р., пас. Я. Куп. Ты, Кароцця, занадта не бяры ўсяго да галавы.
Малад. р., Радашк. — Да галавы возьме? — Як на падушку, дык і храпе. А на людзях: "Як
узяла мая Ганька да галавы…" А тая Ганька таўсцее і таўсцее. З чаго б гэта? Дык матка: "Ды
гэта яна ўбачыла поезд і вельмі спалохалася. З гэтага і захварэла". Ст. Аляхн.
Гл.: прыняць да галавы.
БРАЦЬ ДА ДУШЫ
што. Гл. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што.
БРАЦЬ
9 👁