Нашто там і чаго там біць кулаком у грудзі? Калі твая праўда, то праўда выйдзе наверх. А то ўсім расказвае без патрэбы… Што з гэтага? Валож. р., Рак. Ён, бедны, кляўся, біў у грудзі: "Я богу душою нявінны". Гл. р., Зубар. БІЦЬ У ЗВАНЫ БІЦЬ ЛЫНДЫ (тылылы). Такі ўжо хлопец. Анічога не хоча дзелаць [рабіць]: во б'е лынды цэлы дзень, цягаецца па хатах. Бял. р., Кл. Бачыць —...дзяўчына лынды б'е па мяккай траўцы ды хістаецца на гольцы. Сл. р., Чуда. (А. Сержп., СРБП). Даволі табе лынды біць, ідзі на поле. С. Некраш. Да характ. гавор. Цэлы дзень недзе лынды біў. Бялын. р., Кл. (Матэр. для сл.). Нічога не робіш. Толькі лынды б'еш. Калінк. р., Ліцвін. Яна ўвесь век лынды б'е, дык якой вы работы з яе хочаце?! Кап. р., Аксам. Дзе ты цэлы дзень тылылы б'еш? Леп. р., Арэх. (Лінг. зб.). Часцяком твой брат тылылы б'е, табе нічым не памог. Тамсама. Слова "тылылы", можна меркаваць, ад іграць на язык "ты-лы-лы"; у некаторых беларускіх гаворках ёсць "тылілікаць", "тылілі". Параўн. (у руск.): баклуши бить. БІЦЬ У ХАМУТ. ДАЦЬ У ХАМУТ. Сам не разабраўся, як і што, і давай біць у хамут! А нашто ўсім назло рабіць? Апомніся, братка ты мой, а то наробіш і сабе і ўсім чорт вед [ведае] чаго. Гл. Няма тут чаго яму біць у хамут. Нідзе не дзенецца, схамянецца і астадоліцца. Нагарачыўся, накрычаў, але на тым самым месцы сядзе. Гл. р., Кл. Эйч ты яго! Сказаў праўду, дык ён у хамут даў: "Кіну! Не буду!" Тамсама. Параўн. (у руск. кніжн.): удариться (вломиться) в амбицию. БЛІЗКІ СВЕТ. — Трэ' схадзіць у мястэчка, купіць...солі. — Што ж ты пхнешся пешкі? Блізкі свет цягчыся [цягнуцца]. Хіба шкадуеш кабылы? Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Не ідзі, унучак, — блізкі свет! Цёмна, чорна. Хіба дня мала будзе? Гл. р., Кл. Ці варт [варта] блізкі свет ехаць на два дзянькі? Гл. р., Барб. БЛЫНДЫ Што тут блынды правіць? Людзі ж купляць прыйшлі! Мін., Камар. Дзень блынды правілі, а, называецца, на работу хадзілі… Тамсама. Бярыся, няма чаго блынды правіць. Тамсама. БРАЗГАЦЬ НА ВОЧЫ (на вока). БРАЦІТКА З СЯСТРЫЦАЙ (брацятка і сястрыца). Назва расліны — браткі. А завуць іх брацітка з сястрыцай. Баран. р. Гарадз. Гэта тая травіца... брацятка й сястрыца. Віл. п., Задуб. (Р. Шырма, БНП, І). А вот тая травіца, —...брацітка з сястрыцай. Леп. р. (П. Шэйн, БНП, 1962). Параўн. (у руск.): Иван-да-Марья. БРАЦЦА ЗА ГАЛАВУ. БРАЦЦА ЗАГРУДКІ. ПАБРАЦЦА ЗАГРУДКІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беш
26 👁