Возьме круглае шкло..., дык і закурыць люльку без нічога ніякага. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Пераехалі з цаліны без нічога ніякага. Грошы, праўда, былі. А за два гады ўсё, што трэба е [ёсць]. Гл., Н. Жыц. БЕЗ РОДУ БЕЗ ПАРОДУ. Служыў салдат дваццаць пяць гадоў, без роду без пароду — адзін душою. Гор. п. (Е. Рам., БС, IV). Параўн.: ні роду ні плоду. Параўн. (у руск.): без роду без племени. БЕЗ РУК БЕЗ НОГ. Тры гады ў больніцы [бальніцы] без рук без ног пралежаў. Мін. р., Буц. Не жартачкі дагледзець! — ляжыць без рук без ног. Малад. р., ст. Уша. Параўн.: Як не еў — не мог, як пад'еў — то ні рук ні ног. Карэл. р., Мірат. БЕЛЫ СВЕТ 1. Прачніся, ужо ж на дварэ белы свет. Асіп. р., Раж. Скора і свет белы. Гл. р., Дак. З белым светам зімою ўстаюць… Гаспадыні!.. Люб. р., Ям. Лажыся, доню, і спі, доню, да белага свекту. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Цёмна ночачка праходзіць, а на дварэ белы свет. Тамсама. БЕЛЫ СВЕТ 2. Насварылася за нешта, дык ён пакінуў запіску і пайшоў у белы свет. Гл. р., Барб. На якое ліха вм ён — валацуга з белага свету? Гл. р., Вайц. З белага свету прыехаў і круціць тут. Гл. р., Кл. Нідзе, мабыць, на белым свеце няма так хораша ды так прыгожа, як на Іслачы ў нас. Валож. р., Пярэж. Чаго толькі вы не чулі ды не бачылі па белым свеце! Лаг. р., Юр. Гадоў мо' сорак, казалі, з'ехаў у белы свет, а летась прыехаў, дык ніхто не пазнаў, з дачкою і ўнучкаю. Акцябр. р., ст. Рацм. Усяк бывае на свеце белым. Пух. р., Дук. Ну і прымака ўзялі! Нейкі валацуга з белага свету, толькі і глядзіць, каб дзе чарку самагонкі. Гл. р., Барб. Восем пайшлі шукаць шчасця ў белым свеце, па Дзвіне, за Дняпром ды за мяжою, а тыя ўсе і цяпер жывуць тут, пашуць [аруць] і скародзяць зямельку. Рагач. п. (Е. Рам., БС, IV). БІЦЦА ЗА ПУСТЫ МЕХ. Нашто вам біцца за пусты мех? Чаго там? Мы ўпяцёх усё адно страхі не спусцім, — ці так рабіцьмем, ці сяк чыніцьмем. Бабр. р., Вайц. Б'юцца за пусты мех. Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Адзін — хоць трэсні — ехаць, гэты — хоць ты што — ісці. Б'яцеся за пусты мех, і толькі. Як гэта ехаць? Машыны ж няма, машыны не ідуць. "Ехаць, ехаць…" А на чым, каб спытаўся? Гродна. БІЦЦА Ў ЗАКЛАД. БІЦЬ ТЫЛЫЛЫ. БІЦЬ (кулаком) У ГРУДЗІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, бяцеся, зехаў, падеў
14 👁