Багата каму вайна веку ўкараціла. Гл. р., Зубар. Покуль людзі, дык ты сам сабе зубленкамі [цыгарэтамі, цыгаркамі, увогуле курэннем] укароціш веку. Гл. р., пас. Я. Куп. А завод не ўкарочвае веку? Дым, браце, нідзе не дзяецца. Нясвіж. р., Сноў. Што цяпер! Пільшчык з машынаю, то лёгка і спрытна. А як бывала — пацягні пілу ды пацягні. Піла, брат, прыкароціць веку. Гл. р., Стар.
З адцен. жартаўл. ці іран. Вельмі мелка (пра глыбіню ракі, возера, сажалкі).
ВЕРАБ'Ю ПА (самае) КАЛЕНА.
Ого рака! Хіба ж там купацца? Вераб'ю па калена. Мін. р., Сеч. Вот судзьба [лёс]: вады вераб'ю па калена, а чалавека няма. Мсц. р., Пуст. Такая глыбіня, што вераб'ю па калена. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, IV).
Параўн.: кату па пяту.
ВЕРЗЦІ ГРУШКІ (грушы) НА ВЯРБЕ.
Дык і ён, во гэтак смеючыся: "Вярзеш ты грушкі на вярбе". Стаўб. р., Мікал. Мо' перастаў бы верзці грушкі на вярбе? Стаўб. р., См.
Гл.: грушкі (грушы) на вярбе.
Гл.: плесці смаловага (смольнага…) дуба.
ВЕРУ МЕЦЬ на каго. Гл. МЕЦЬ ВЕРУ на каго.
ВЕРХ БРАЦЬ (узяць). Гл. БРАЦЬ ВЕРХ.
ВЕРЫ ДАВАЦЬ (даць) каму. Гл. ДАВАЦЬ ВЕРЫ каму.
ВЕРЫ НЕ ПАНЯЦЬ.
Яны прыехалі у сваты... дачку сватаць. Яна плача: "Не аддавайце, — кажа, — гэта ваўкалакі!" Яны ёй веры не панялі, узялі яе аддалі. Гом. п. (Е. Рам., БС, IV). А чаго ж вы ёй не панялі веры? Рэч.
ВЕСЦІ КУРНУ (курню). ЗАВЕСЦІ КУРНУ (курню).
1. Аднастайна і працягла муркаць (пра кацінае мурканне).
Добра кату: прыгрэецца, наеўшыся, і вядзе курну. Асіп. р., Лап. Што ты рассеўся [на ката] і вядзеш сваю курню? Уш. р., Арэх.
2. Пра дзіця-немаўлятка, якое, дрэмлючы, засынаючы, ціха мармыча.
Соску ў рот і давай курну весці, як той каток харошанькі. Асіп. р., Дубр.
3. Аднастайна хныкаць, паўтараць крыўды, нездавальненне.
Ну, што за дзіця — горкая бяда! Як устане, як завядзе курну, то на цэлы ў бога дзень. Асіп. р., Лап. Перастань курну весці. Тамсама. Ай, малец, што ты завёў сваю курню? Звягаеш дзень без канца: "Канфет, канфет!" А дзе я табе вазьму? Уш. р., Арэх.
4. Абманваць, зводзіць.
Курню нейкую вядзе: кажа, не пажаніліся яны, а тыя даўно разам жывуць. Уш. р., Арэх.
З адцен. зніжальн. ці абыяк. Ветраўны, нясталы паводзінамі і лёгкі на слова
106 👁