едуць. Гл. р., Кл. Лілька, сціхні ўрэшце, адчапіся ты ад маёй старой галавы! Мін. р., Радашк.АДКУЛЬ (скуль) НІ ВОЗЬМЕЦЦА (ні возьмуцца, ні ўзяўся, ні ўзяліся). Стрэльбу на плячо я, а скуль ні возьмецца — воўк. Гродз. р., Бел. Пасталі і глядзім, як будзе. Аж адкуль ні возьмуцца — ідуць брыгадзір і з млячарні адзін. Навагр. р., Навас. Так панапужаліся, столькі страху набрался, адале [раптам] адкуль ні ўзяліся леснікі ўдваіх. Гл. р., Стражы. АДНА ТРАСЦА (халера), АДЗІН ЧОРТ. З адцен. незадавальн. Аднолькава, аднолькавыя; усё адно, тое самае. Паспрабавалі копамі [насіць сена] і вязкамі насілі — адна трасца, вады па пояс, то і не знасілі. Гл. р., Кл. Ці казённая, ці свая самагонка — адна халера. Атрута толькі на чалавека. Тамсама. Ці старалася ля [для] вас, ці не — адна трасца, тая самая падзяка. Гл. р., пас. Я. Куп. Мне ці за шофера [шафера], ці за трактарыста — адзін чорт. Я лепш на кані рабіцьму. Гл. р., Кл. Ці поп, ці ксёндз — адзін чорт. Баран. р., Гарадз. Не адзін чорт? Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).АДНО ПЯТКІ ЗАБЛІШЧЭЛІ (забліскацелі). АДНО ШЧАСЦЕ. Чаго там не бачыла? За свет на вечарынку… Там, а тут — адно шчасце. Гл. р., Весн. Ці на каксагыз, ці на лён — адно шчасце. Куды скажаце, туды пойдзем і рабіцьмем. Палоць умеем, а ў канцылярыі е [ёсць] каму без нас, нявывучаных. Гл. р., Кл.АДНЫМ-АДЗІНІЦА. АДЗІН- АДНЫМ (адным-адзін). У яе была дачка адным-адзініца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Быў у іх адзін-адным сын. Сл. п., Вял. Рож. (Тамсама). Нарэшце асталася адным-адна дачка і тая якаясь няўдалая. Сл. п., Чуч. (А. Сержп., СРБП).АДНЫМ ДУХАМ. Скажаце, то адным духам зробіць усё гэта. Мядз. р., Бр. Тут няма як марудзіць. Пастарайся адным духам. Тамсама.Гл.: як стаць. Гл.: як "га!" Гл.: як бачыш (бач, байч). АДНЫ ГАДЫ (гадкі). У АДНЫХ ГАДАХ (гадках). А ты ж з ім хіба не адны гады? Гл. р., Кл. Мне і нябожчыцы Ганне адны гады. Тамсама. Ці вам з Петрусём не адны гады? Гл. р., Кл. А я з сваім дзедам [мужам] — адны гадкі. Гл. р., Згода. Яськаў Юзік і Гэлька Тамашова ў адных гадах. Малад. р., ст. Уша. У адных гадах. Бярэз. р., Кукар. (Хрэстам.). Мы… у адных гадах, разам у школу, разам прызываліся, а сталі няроўныя. Кап. р., Рус.АДНЫ ВОЧЫ ЗАСТАЛІСЯ ў З хваробы выйшла [пасля хваробы] такая, што толькі адны вочы ў яе засталіся. Мін. р., Сёмк. Гарад. Ну і замуж твой! Зімку перазімавала — і ссохла, адны вочы засталіся. Гл. р., Слаўк.АДНЫМ ВОКАМ. Тым часам той хлапчук шляўся, шляўся па свеце, надаела яму ў чужых краях вуглы абціраць і захацелася хоць адным вокам зірнуць на сваю родную вёску. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Пастойма мінютку [мінутку, хвілінку], гляньма адным вокам на такое дзіва і пойдзем. Асіп. р., Кар. Ідзеш — то хоць на двор Грышаў адным вокам зірнеш. Гл. р., Слаўк.АДНЫМ СЛОВАМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁