Ці старайся табе, ці не — адзін дабрыдзень. Навагр. р., Свіц. Перамяніць хочуць, а нам адзін
дзяньдобры. Навагр. р., Падкас.АДЗІН
Не дай, божа, нікому добраму, як наша Марына, жыве адна душою. Міхась летась памёр, а
сыны ў войну [вайну] прапалі. Цяжка аднаею [адною] душою жыць. Так і Поля засталася
адна душою. Гл. р., Кл. Адна душою ўвесь век жыла. Асіп. р., Гоман. Хадзіў, хадзіў — не
знайшоў нікога. Прыйшоў адзін душой. Клім. п. (Е. Рам., БС, ІV). Маладому — адзін душою!
— яшчэ думаць, як жыць? Аднаму клопату ніякага. Баран. р., Гарадз. Служыў салдат
дваццаць пяць гадоў, — без роду без пароду, адзін душой. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV).АДЗІН
ПЕРАД АДНЫМ.
Усе ў нас за соткі ўзяліся. У брыгадзе ўсё пасеялі, дык на сотках адзін перад адным
стараюцца ды спяшаюцца. Гл. р., пас. Я. Куп. Куды гэта вы так адзін перад адным працёся?
Мін. р., Астр. Гарад. Як сёння, дык ціха ходзіце, а ўчора на вечарынцы адзін перад адным
насіліся. Тамсама. Пайшла з дзецьмі [у ягады], дык малайцы, так стараліся адно перад
адным. Гродз. р., Бел. Абедзве разумніцы такія! Адна перад адною стараецеся сабраўшыся.
Гл. р., Балаш. Адна перад аднаею. Тамсама.АДЗІН У АДЗІН.
Мех яблык, і ўсе адзін у адзін. Мін., Камар. Пабачце: яблык адзін у адзін. Адзін у адзін
чыстыя, сакаўныя. Ні аднаго не забракуеце. Малад. р., Пор. Гаспадар рад, што мае трох
парабкоў — адзін у адзін. Ваўк. п., з-пад Лыск. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Змітравы сыны — адзін у
адзін, падгалістыя, кучаравыя. Гл. р., Кл.
АДЗІН ЧОРТ. Гл. АДНА ТРАСЦА (халера). З адцен. зніжальн., асудж. Аднолькавыя (пра
людзей), з адмоўнымі ці заганнымі якасцямі, схільнасцямі.
АДЗІН ЧОРТ (д'ябал) МАЛЯВАЎ. АДЗІН ЧОРТ (д'ябал) НАМАЛЯВАЎ.
Плачаш, жалішся [скардзішся]. А ты лепшы хіба? А чаго ж прыставаў? Адзін чорт маляваў!
Расколы, а не ўнукі. На кару мне вас бог паслаў. Гл. р., пас. Я. Куп. Ну, от, ты на яго, а ты на
яе. А як мне — роўныя яны, адзін іх д'ябал маляваў, адзін аднаго не пераважаць, Тамсама.
Адзін чорт маляваў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Параўн. (у руск. кніжн.): одним миром мазаны.
АДЗІН ЧОРТ (адна халера). Гл. АДНА ТРАСЦА.Адзін-адзінюткі, адзіноцтва.
АДЗІН (адна, адно), ЯК ВОКА Ў ЛОБЕ.
Аднаго разу поп, спавядаючы слабога чалавека, пачаў намаўляць, каб ён ахвяраваў карову на
царкву. Дык гаспадар кажа: "А прычым я, ойча духоўны, пакіну жонку дый дзеці альбо і сам
буду, калі яшчэ не памру? То ж [дык жа] у мяне ўсяго адна жывінка [адна жывёліна], як вока
ў лобе. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Куды ты пойдзеш? Здурэў! Адзін як вока ў лобе, і
мы це [цябе] пусцім? Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, І). А чаму вы так? Хоць троячка [форма
ацэнкі ад трое], хай двоячка [форма ацэнкі ад двое], а то — адно дзіця, як вока ў лобе? Гл. р.,
Н. Жыц.АД КАНЦА ДА КАНЦА.
Ну, ужо я пану раскажу ад канца да канца, як гэта было. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ,
ІІІ, 2). І расказаў ад канца да канца. Тамсама. Так ён стаў усенечка расказваць ад канца да
канца. Тамсама.АДКАСНУЦЦА (адчапіцца) АД МАЁЙ (яго, яе) ГАЛАВЫ.
Вечарынку скакаць вунь у клуб ідзіце. Кажу, не пушчу і не пушчу, адчапіцеся ад мае галавы.
Гл. р., пас. Я. Куп. І калі яны адкаснуцца ад твае галавы? Каму толькі што трэба — усе ідуць і
Дадатковыя словы
дябал
19 👁