Ад віднога да віднога спалі. Гл. р., Кл. Хіба лёгка? Ад віднога да віднога ў кажусе ноч у ночку? Ды ўсю зімачку! Вот вам і старажоўства. У дарозе са Слуцка ў Мінск. Былі такія ночы, што ад відна да відна сядзіць [піша ўсю ноч]. Нясвіж. р., Сейл. (Хрэстам.).АДДАВАЦЬ У ЛЮДЗІ Жыў колісь круглы сірата Іванчык. Яшчэ маленькі астаўся ён без айца [бацькі] і без маткі. Узяла яго хрышчоная маці, падгадавала трохі дый аддала ў людзі пасвіць гусі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Слаўкаўцы [слаўкавец — жыхар вёскі Слаўкавічы] і даўней, бывала не любілі аддаваць дзяцей у людзі; цяжка ці лёгка, а самі сабою жылі, не вельмі аддавалі ў пастухі багатым. Гл. р., Слаўк. А ў нас як? Ні мы не наймалі чужых, ні нашы не аддавалі дзяцей у людзі. Гл. р., Кл.АДДАВАЦЬ ДОБРЫ ДЗЕНЬ (дабрыдзень, дзяньдобры) каму. Вітаць добрым днём каго.Прыходзіць туды Пятро, аддаў дабрыдзень. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV). Раненька ўстань ды добры дзень аддай. Гом. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Ходзіць яна па рыначку так, як каралеўна: а ні з ёю стаці, ні паразмаўляці, толькі шапачку зняўшы ды дзень добры даці. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, ІІ). Яны Іваньку добры дзень не далі. Сенн. п., Андр. (Е. Рам, БНК, 1962). Дабрыдзень даць. Гом. п., Дзятл.вол. (З. Радч., ГНП). Па вадзіцу йдзе, дзень добры дае, сэрданьку майму жалю задае. Карэл. р., Дзяляц. (Р. Шырма, БНП, І). Па ваду ідзе, дзень добры дае, маё сэрданька як нажом крае. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, 1).АДДАЦЬ ДУШУ ЧОРТУ. АД ДОШЧАЧКІ ДА ДОШЧАЧКІ, АД ДОШКІ ДА ДОШКІ. А нас вучыў, то кожненькі раз казаў нам: "За ўсю пілу грошы плацілі — на ўсю пілу і цягай, як дровы рэжаш. За ўсю кніжку плацілі, то і вывучы ад дошчачкі да дошчачкі". Гл. р., Вольн. Фразеалагічнае cпалучэнне ўваходзіць у прыказку: Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі. І. Насовіч: як кпіны з хлапчукоў, якія хваляцца, што ўмеюць чытаць, а таксама як насміханне ў выпадках, калі выкананне работы толькі павярхоўнае, для віду. (І. Нас., СБП). Такое тлумачэнне І. Насовіча, мабыць, збедненае. Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі (я занатаваў таксама варыянт: Ад дошчачкі да дошчачкі, а ў сярэдзіне ні крошачкі — значыць: знешне вартаснае, знешне "пыха", а сутнасці няма, сутнасць нікчэмная. Паходзіць з тых даўніх часоў, калі акладкі кніжкі рабілі з дошчачак. АДЗІН-АДЗІНЮСЕНЬКІ (адна-адзінюсенькая, адно-адзінюсенькае). АДЗІН-АДНЕНЬКІ (адна-адненькая, адно-адненькае). АДЗІН-АДНЫМ (адным-адзін). АДЗІН-АДНЮСЕНЬКІ (адна-аднюсенькая, адно-аднюсенькае). АДЗІН-АДНЮТКІ (адна-аднюткая, адно-аднюткае). АДЗІН-АДНЕНЬКІ (адна-адненькая, адно-адненькае). АДЗІН-АДНЮСЕНЬКІ (адна-аднюсенькая, адно-аднюсенькае). АДЗІН- АДЗІНЮСЕНЬКІ (адна-адзінюсенькая, адно-адзінюсенькае). Ні бацькі, ні маткі, — адна-адненькая. Малад. р., Радашк. Адну-аднюткую дачку гадавала, і тая, бачылі, захварэла бедненькая. Тамсама. Адно-аднюсенькае толькі і было. Гл. р., Кл. Знайшла адзін-адзінюсенькі грыбочак. Тамсама.Параўн. (у руск.): один-единственный, один- одинешенек (одинехонек). АДЗІН ДАБРЫДЗЕНЬ, АДЗІН ДЗЯНЬДОБРЫ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁