АБ'ЕСЦІ З ВУШАМІ каго. Гл. З ВУШАМІ АБ'ЕСЦІ каго.АБМЫВАЦЬ ЯЗЫКАМІ каго. З адцен. асудж., дакору. Абгаворваць каго.Каб што людскае гаварылі, а то паселі і давай абмываць языкамі. Гл. р., Слаўк. За так не абмывалі б языкамі. Нештась ды ёсць такое. Навагр. р., Свіц. А вы каго языкамі не абмывайце, то і вам лягчэй будзе. Мін. р.,. Угл.АБРОСТАЦЬ (абрасці) У ПЕР'Е. АБУХ АБУХОМ. Нігоднага [ніводнага] чалавека людскага ў іхай [іхняй] паліцыі не было. Вунь той Мікалайчык дурны, ён жа абух абухом. Нап'ецца і страшыць людзей на вуліцы. Гл. Такога абуха абухом яшчэ не бачыў. Бялын. р., Кл. АБЦІРАЦЬ ВУГЛЫ. АБЫ (толькі б) ДЗЕНЬ ДА ВЕЧАРА. Рабілі? Абы дзень да вечара. А дзе ж тое, што нарабілі? Толькі што рабілі… Гл. р., Сымон. Робіце абы дзень да вечара. Бабр. р., Гарб. Абы дзень да вечара. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Каб стараліся, а то, мусіць, толькі б дзень да вечара каля гумна. Гл. р., Кл. АБЫ З РУК. Хіба так рабіць? Прыбілі падноскі так, што назаўтра і адарваліся. Робіць абы з рук толькі. Мін. р., ст. Бел. Ламашка ўсё робіць, як толькі ўмее. Ён абы з рук не зробіць. Хораша ці зробіць, але совесна робіць. Гл. р., пас. Я. Куп.АГІНАЦЦА Ў ЦЯНЬКУ (у цяньках). Што ў мяне е [ёсць] і было ў хаце, то яно не чужое, запрацаванае і заробленае. Усё яно загараванае. Маю і мела, бо ніколі ў цяньку не агіналіся. Гл. р., Кл. Хай робіць, хай робіць! Хапіла агінацца ў цяньках. Тамсама. Каб з'есці смачна і ў цяньку агінацца?.. Гл. р., пас. Я. Куп.АГНЁМ ГАРЭЦЬ (палаць). 1. Мусіць, з папяросы, — удзень нехта кінуў, — тлела, тлела, а ўвечары стала агнём гарэць. Толькі заснулі — стала палаць агнём. Гл р., пас. Я. Куп.2. Як ноч доўгая, дык усю ночачку ў гарачцы кідалася. Усю ночку агнём гарэла. Мая ты дачушка!.. Гл. р., Зубар. Васіль наш расказваў пра Мішу. Гадзюка за ножку ўкусіла. Дык так агнём гарэла ножка, што абкладалі кіслым малаком, дык адбягала малако. Абкладуць — і адкіпіць. Гл. р., Кл. Бач, гарыць агнём. Другі дзянёк агнём палае. Доктара зваць. Тамсама.АДБОЮ НЯМА ад каго. 1. Не адбіцца, не справіцца адганяць каго ад чаго.Як на ліха, у мяне ўрадзіла [у садзе], а больш ні ў кога. Дык адбою няма ад дзяцей: дзеці як дзеці, хочацца яблыка. Гл. р., Кл. 2. От, сталі яны таргаваць. Чужыя балаганы пустыя, а яго дык адбою няма ад людзей. Гом. п., Бел. (Е. Рам., БС, ІV). Выгадаваў ён такога каня, што проста як лялька, глядзі і не наглядзішся. Паехаў ён на тым кані да Капыля на кірмаш, дык адбою не было ад людзей, агарнулі каня з усіх бакоў дый стаяць. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП).АД ВЕКУ ДА ВЕКУ. Аддаюць ім апошняе, а самі ходзяць галодныя, халодныя ды толькі за працаю свету божага не бачаць. Гэ [гэтак] і жывуць яны ад веку да веку. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП, 1911). Жонка плачаць — ад году да году, сястра плачаць па бел целу, мамка плачаць ад веку да веку (П. Шэйн, БНП, 1962). Маці плача па дзіцяці ад веку да веку, а жонка па мужу — ад рання да вечара. Брасл. р., Бар., Ік.АД ВІДНОГА ДА ВІДНОГА. АД ВІДНА ДА ВІДНА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абесці, зесці, напецца, пере
28 👁