А той з Бабруйску разумны і харошы, адным словам чалавек. Акцябр. р., ст. Рацм. Сваты [сват, сваха, радня свата і свахі] — адным словам людзі. Гл. р., Хал. Памучыўся, але хата, браце, — адным словам. Гл. р., Слаўк. 2. Сяргей адным словам жыве. Мін. р., Гат. Як рабілі, доўга рабілі — хай сабе, але зрабілі ўсё адным словам, усе зрабілі адно да аднаго. Гл. р., Кл.3. Увогуле, карацей кажучы. Са значэннем пабочнага словазлучэння.У аднэй [адной] кузні толькі нас, чатырох кавалёў, рабілі. Адным словам, багаты быў калхоз [калгас], хлеба заўсёды хапала. Мін. р., Раўб. (Хрэстам.).АДНЫМ ЦЯГАМ. А злодзея з пакражай такой дык дагоніш нават пехатой, адным цягам. Малад. р., Вал. (Хрэстам.). За паўдня адным цягам дайшлі. Малад. р., Радашк.АДНЫМ ШВОМ. Сабакі як зветрылі яе на хвойцы, дык адным швом брэшуць і брэшуць. Дык той кажа: "Ідзіце а пагляньце, што там такое?" Калі слугі глянуць, аж там паненачка сядзіць. Ваўк. п., Пач. (М. Фед., ЛБ, 1). А перуны адным швом б'юць ды б'юць у выварат. Ваўк. п., Шыл. (М. Фед., ЛБ, 1). Адным швом брэшуць. Адным швом люлькі кураць. Нашы калі-нікалі, а тыя адным швом страляюць. Ваўк. і Слон. пп. (М. Фед., ЛБ, ІV). АДПАЛІЦЬ ШТУКУ. Гл. Гл. ЗАТЫЧКА АД (з) ПУСТОГА ДВАРА (хлева). Гл. ШАРВАРКУ АДРАБЛЯЦЬ. каму. Ударамі ці падаючы пашкодзіць вантробы [унутраныя органы]; моцна збіць. АД (з) ПУСТОЙ БОЧКІ (хаты) ЗАТЫЧКА. АДРАБЛЯЦЬ ШАРВАРКУ. АДСАДЗІЦЬ ПЕЧАНЦЫ (печані) Пойдуць нашы бабы ў лес па грыбы ці рваць ягады, дык ось адкуль ні возьмецца той стражнік ды не то адбярэ грыбы ці ягады, але і хусткі паздзірае ды яшчэ наздзекуецца. Ужо не раз збіраліся нашы дзецюкі адсадзіць яму печанцы, ды ніякім правам не могуць яго злавіць, бо ён, злодзей, вельмі хітры. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Якіх толькі дактароў не справаджалі — нічога не парадзяць, бо яму [пану], мабыць, Рымша адсадзіў печанцы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). От ён падсек яе [галіну] ды раптам і грымнуўся далоў разам з галінаю. Чуць печанцоў не адсадзіў цыган. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). От, глядзі! За агуркі — як зловіць — адсадзіць печанцы. Малад. р., Радашк. Як забралі майго сыночка на пастарунак, дык усе печані адсадзілі. Ад таго і кроўю харкае. Карэл. р., Лукі. бэбахі адбіць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). вантробы адбіць. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).АД ЦЁМНАГА ДА ЦЁМНАГА. Гл. З (ад) ЦЁМНАГА ДА ЦЁМНАГА. каму. Гл. ВОЧЫ АДЧЫНІЦЬ каму.АД'ЯДА (пераяда) ДУШЫ (сэрца). З такім ад'ядай душы хіба зладзіш? Малад. р., Радашк. Ён толькі ад'яда душы, на ліха такі зяць? Тамсама. Ён чалавек як чалавек, а жонка — то добрая ад'яда сэрца. Малад. р., ст. Уша. Няма чаго і табе хваліцца, і сама пераяда сэрца. Мін. р., Папер. пераесці душу (вантробы). Параўн.: АЖ ВОКА РВЕ. Заўсёды сонца свеціць..., грэе як трэба, ды не чутно ні грому, ні бліскаўкі не відно. Усюды зелена, аж вока рве. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Прыйшла... пакрова, усе жыты заскарадзелі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адяда, адядай, бюць
18 👁