ЯК САМ НЕ СВОЙ. Збянтэжыўся, страціў валоданне сабою, надзею на выхад са
становішча.
Жонка, як самая не свая… Пабегла. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Мікіта трохі пастаяў ды як сам
не свой павалокся ў млын. Тамсама. Пастукаў хтось у дзверы, адчынілі, — маладзіца ці
дзяўчына стаіць. — Я, кажа, — Жэнева жонка. Стаім мы як самі не свае: чуць не чулі, што
ажаніўся, а яно, бачыш як… Малад. р., Заг. Закрычаў, дык тое дзіцятка глядзіць у вочы як
само не сваё. Навагр. р., Падкас. Што з імі рабіць? Змерзлі [буракі, морква]… Я сама не свая,
дальбог. Гл. р., Кл. Яна ж вельмі не хацела за яго ісці. А я ўгаварыла. Цяпер яна ходзіць як
сама не свая і я як сама не свая. Во які, выходзіць, замуж. Тамсама. Ходзіць як сам не свой.
Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ. ІV).
ЯК СВЕТ СВЕТАМ. Спрадвечна, спраку веку, заўсёды.
Як свет светам было гэтак: рабі, дык і зробіш. Вільня. Мусіць (мабыць), як свет светам
чалавека цягне туды, дзе на свет пайшоў. Малад. р., Дубр.
ЯК СВЕТ СОНЦАМ. На ўсходзе сонца, з сонцам.
Назаўтра бацька гаворыць: "Я пайду". Я рад. Як свет сонцам устаў бацька, рана-рана. Сен. р.,
Шэмет. (Хрэстам.).
ЯК СІЛА (сіла-моц). Гл. ЯК МОЦ (сіла).
ЯК СЛЕД. Як трэба, як павінна быць.
Памыюся як след. Мсц. Не паспеў расплаціцца як след з мужам. Чач. р., Гоц. (П. Ахр., БК).
ЯК СТАІЦЬ. Без нічога, без рэчаў, маёмасці (пра таго, хто з любой прычыны нічога не мае).
Як пабраліся [пажаніліся, узялі шлюб], нічога нічагуценька ў іх не было. Сышліся як стаяць.
Малад. р., Бак. З пажару выскачыў як стаіць. Мін. р., Засл. Прыехаў з заработкаў як стаіць, —
ні каму, ні сабе нічога не прывёз. Гл. р., Кл. З вайны быў як стаіць. Тамсама.
ЯК СТОЙ. Вельмі хутка (збегаць, схадзіць, злётаць, зрабіць штосьці).
Толькі грошы — на адной назе збегаю, як стой збегаю! Сл. р., Трухан. Архіп бывала верацяно
зробіць як стой. Вераценнік адным словам. Гл. р., Кл. Сядзе на каня, дык як стой будзе тутака
[тут]. Асіп. р., Карыт. Як стой згарэла [хата]. Гл. р., Кл.
Гл.: як бачыш (бач, байч).
Гл.: як га!
ЯК ТАБЕ (вам) КАЖУ. Вельмі хутка, — так хутка, як надта коратка сказаць.
Як табе, Мікола, кажу расхапілі [бульбу на базары]. Са*ма капаюць людзі, няма калі везці на
базар. Усе на копцы. Мар. Гор. Яны як вам кажу парэзалі [пілою з маторам] цэлага дуба. Гл.
р., Стар. Скажы, толькі шугануў, і як табе кажу згарэла хата, што і не выхапілі анічагенечкі.
Гл. р., Кл.
ЯК ТОЙ КАЗАЎ. КАЗАЎ ТОЙ. Як звычай казаць, гаварыць; як ёсць завядзёнка казаць,
гаварыць.
Было сабе ў аколіцы дзвюх дзяўчат, от такіх, як той казаў, што ні гловы, ні мовы. Ваўк. п.,
Кус. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Нам, як той казаў, картофлі [бульбы] не купляць. Навагр. р., Ваўк
7 👁