Мы, як той казаў, жылі там адным гуртам. Тамсама. Як той казаў, ні перастояла, ні высыпалася. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). За адну картофліну, казаў той, спрэчак не робяць. Валож. р., Сак. Нам з бабай, казаў той, толькі і жыць: усё гатовае, усё ў нас ёсць. Барыс. р., Вял. Трасц. Параўн.: За ўсё свае жыццё ён, як кажуць, не скрыўдзіў і малога дзіцяці. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Параўн. (у руск.): как говорится. ЯК У БОГА ЗА ПАЗУХАЮ. Спакойна, без клопатаў, без трывог і з дастаткам (жыць, пражываць). Жыве сабе тая жанчына як у бога за пазухаю, усё ў яе е [ёсць], ніякага клопату не мае. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Зажыў з тых часоў той чалавек як у бога за пазухаю: усяго... даволі, усе яго шануюць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Сыны вашы ў бога не вераць, а жывуць, бацька, як у бога за пазухаю. Гл. р., Кл. ЯК У БУБЕН БІЦЬ. Гаварыць у адзін голас; гаварыць громка і голасна пра незвычайную навіну. От пачаў я закурваць люльку, аж чую: усе як у бубен б'юць, што белы рускі цар заваяваў якоесь чужое царства. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А ведама, скажы жонцы, то яна куме, кума суседцы, суседка дзя*нне, а там усе як у бубен б'юць. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). А ці было чаго, каб пытаўся? З якое прычыны вы як у бубен білі? Ганц. р., Чудз. ЯК (бы, быццам) У ЗЯМЛЮ (праз зямлю) ПРАВАЛІЎСЯ. Знікнуць, прапасці хутка і бясследна. Шукаў ён, шукаў, — няма, от бы ў зямлю правалілася. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). На возе было трохі саломы. Я і запаліў жмак. Зірнуў назад, а ён чорт ведае дзе дзеўся, от бы ў зямлю праваліўся. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Ну, дзе ж той ножык? Толькі быў і як праз зямлю праваліўся. Бя.л. р., Кл. (Матэр. для сл.). Нямаш [няма] самага лепшага вала, — от бы праз зямлю праваліўся. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). І так шукалі і гэтак шукалі, быццам праз зямлю праваліўся. Тамсама. Параўн. (у руск.): как (точно) сквозь землю провалился. ЯК У ПРОЦЬМУ ПАЙСЦІ. Страчвацца, бясследна знікаць, быццам у прорве, у бяздонні (пра матэрыяльную дапамогу). Колькі ўжо чаго не давалі — усё як у процьму ідзе. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). А ў іх што з'ядаецца, а што раскідаецца. І зараблялі і настара*ліся, а ўсё як у процьму пайшло. Бераз. ЯК У РУКУ ДАСЦЬ. Спраўдзіцца (сон). Але хоць сон — гразь, толькі іншы сон як у руку дасць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Іншы сон як у руку дасць. Тамсама. От, сон, паночку, як у руку даў. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, 1). Часам сон як у руку дасць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). ЯК (бы) ЯЗЫКОМ ЗЛІЗАЛА. Раптоўна і цалкам знікла штосьці. Згарэла гумно беднага, усё роўна як яго языком злізала. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Як зрынуўся вал-валам [пра наступ савецкага войска ў 1944 г.], дык таго немца скрозь як языком злізала. Гл. р., Стражы*. Пакуль збегліся людзі, дык і тушыць няма чаго: счысціла двор [згарэў двор], бы языком злізала Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Усхадзіўся такі віхор, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зядаецца
8 👁