доўгі, забылася, як завецца. Гл. Тут немца аднаго [з гадоў нямецкай акупацыі] Бочка звалі. Ледзь павернецца і есць як не ў сябе. Мін. р., Буц. Есць не ў сябе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ. ІV). ЯК НІ ЁСЦЬ (а). 1. Усё-такі. Я так сабе, а Мікалай, як ні е [ёсць], у гадах, спацеў, хоць выкручвай. Гл. р., пас. Я. Куп. Як ні ёсць, а ты ж маладзейшы за Юзю, ты і саступі. Малад. р., Красн. Сёлета, як ні ёсць, хто не ленаваўся, — усе маюць [сена]. І нарасло, і брыгадзір не той самы. Мін. р., Нялід. 2. Ва ўсякім разе, пры любых абставінах, пры любым параўнанні. Як ні е [ёсць], а з яго розумам, а з яго галавою жыць будзе. І як жыцьме! Гл. р., Кл. Пра што кажаш? Хіба яна правінілася, што не ўжыла з ім? Як разлу*чаная, дык і нядобрая? Горшая за ўсіх? Ну, разлу*чаная, ну з дзіцем, ну не такая ву*чаная, — але, як ні ёсць, варт (sic!) за любую з вас. Тамсама. Параўн. (у руск.): какой (какая, какое) ни на есть, как ни как, как бы там ни было. ЯК ПАНІ СЕСЦІ. Гл. ЯК БАБЕ (пані) СЕСЦІ. ЯК ПРАЗ ЗЯМЛЮ ПРАВАЛІЎСЯ. Гл. ЯК (бы, быццам) У ЗЯМЛЮ (праз зямлю) ПРАВАЛІЎСЯ. ЯК (што) ПУГАЮ ПА ВАДЗЕ. Без ніякага ўздзеяння; без выніку, следу. Кажаш ты на нас, а нам як пугаю па вадзе. Кажы сабе, а мы не шманалі і не шманаем. Гл. р., пас. Я. Куп. Хіба — нашто кажаце? — я не хачу, каб ён вучыўся? Штодзень кажу: вучыся! А яму ўсё мае гэта старанне што пугай па вадзе. Малад. р., Радашк. Твая во гэта навука ім як пугаю па вадзе. Каб на вечарынку кожненькі ў бога дзянёк!.. Гл. р., Кл. А ім усё як пугай па вадзе, скажы ці не — адно ліха. Мін. Рабіў, а з мае работы як пугаю па вадзе. Гл. Выгаварыла, а той выгавор яму як пугаю па вадзе. Гл. р., Ключ. Параўн. (у руск.): как горох от стены, как горох о стену. ЯК ПЯРЫНКУ СПАЛІЦЬ. Вельмі хутка і лёгка. — Дыван, дыван, нясі мяне да бяссмертнай царыцы! — Як пярынку спаліць, так і стаў у яе. Царыца ў ім (sic!) надта закахалася. Ваўк. п., Дыхн. (М. Фед., ЛБ, 1). Цябе ўзлаваць — як пярынку спаліць. Гродз. р., Бел. ЯК РУКОЮ АДНЯЛО (зняло). Зусім і хутка прайшло, знікла (пра боль, стому, перапалох, бяссонніцу). Як баліць дзіравы зуб, то ў дзірачку ўваткні малесенькі дробачак камфары або насып цёртага пораху, то адразу як рукою боль адніме. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Як стаў так рабіць, дык, скажыце, як рукою адняло: стаў спаць ціхенька, роўненька. Гл. р., Кл. А калі дзіця спужаецца дзе, звадзі яго туды, пакажы ды хорашанька раскажы пра ўсё, — дык як рукою адніме. Тамсама. Паставілі банкі, дык як рукой зняло. Бял. р., Кл. ЯК РУКОЮ ДАСТАЦЬ. Гл. РУКОЙ ДАСТАЦЬ. ЯК САБАКУ (сабацы) ПЯТАЯ НАГА. Гл. ТРЭБА (патрэбны) ЯК САБАКУ ПЯТАЯ НАГА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁