ЯК НА ЗАЎТРА (трэба). Вельмі марудна, марудзячы, памалу. Едзе як на заўтра. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Хутчэй еж, а то — як на заўтра трэба. Гл. р., Кл. Хоць куды збіраецца ён як на заўтра. Асіп. р., Гоман. ЯК НА СТО КОНЕЙ СЕЎ. Вельмі, надзвычайна (рад). І такі ўжо рад, як на сто коней сеў. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). ЯК НА (тое) ЛІХА. Як на няшчасце; на няшчасце. Узышла на кладку і, скажы, як на тое ліха, мая нясёнка развязалася. Гл. р., Кл. Як на тое ліха, у гумно ў гэты час прыйшоў пан. Шчуч. р., Маск. (Хрэстам.). Як на тое ліха, дык і карова не пахадзі*ла. Докш. р., Шкл. (Матэр. для сл.). Тут ён падумаў, што яго ўжо ніхто не прыкмеціць, але як на ліха, насустрэк [насустрач] чорт нясе кума. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Гл.: як на тое. Параўн. (у руск.): как на беду. ЯК НА ТОЕ. 1. На няшчасце, як на няшчасце. Плаці, кажа, цётка штраф. Сораму мне!.. Глядзяць людзі… А як на тое, і грошай не маю. Баран. р., Кут. 2. На шчасце, як на шчасце. Паслухай жа, Грышка. Страху набраліся! Пад'язджаем пад базар на Старажоўцы. Вось і бягуць двух [паліцэйскія]. "Адкуль!" "Куды?" "Што?" І ў воз. А я як на тое, карзінку паставіла між нас: тут Федзя, тут я, і карзінка відаць. Ён [паліцэйскі] мац за карзіну — бутэлькі. Забралі і пайшлі. Мін. р., Лекар. ЯК НЕ ЛЫСЫ. І НЕ ЛЫС. 1. Быццам зусім нічога не ведае, быццам зусім нічога не зрабіў, а ні не вінаваты; быццам нічога не здарылася, не зрабілася. Гэты п'е, а той… хутчэй сядло на каня, прыйшоў і сеў як не лысы. Сак. п., Др. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Хацеў увайсці да другога, ажно чуе: ідзе..., дык хутчэй зачыніў і сядзіць сабе як не лысы. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ). — Ці няма чаркі гарэлкі? — пытае маскаль [салдат рускай царскай арміі]. — Е [ёсць], кажа паніч, і прынёс... цэлую пляшку. Глынуў… і не лыс. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). 2. Вельмі проста, хоць бы што. Павёў іх Іванчык у балота. Сам скача з купіны на купіну і не лыс, а яны не пападуць на купіну ды ўсе шубоўсь у гразь: вымазаліся, як чэрці. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Параўн. (у руск.): как ни в чем не бывало. ЯК НЕ Ў СВАЕ ДУХІ. Гл. НЕ Ў СВАЕ ДУХІ. ЯК НЕ Ў СЯБЕ. Багата, ненасытна (есці, піць). Во гэтай плоймы — качаняты ды гусяняты — не накарміць, есці на іх не набрацца, жаруць як не ў сябе. Наеліся, паплавалі — і зноў каб есці. Гл. р., Стар. Што ж такое? Усе дзівіліся, і дактары не памагалі: есць як не ў сябе, а худы як таран. Аж-бо, кажуць, нейкі раба*к вельмі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падязджаем
6 👁