ЯК МОЦ (сіла), ЯК МОЦ-СІЛА, ЯК СІЛА-МОЦ. Максімальна напружваючыся; напружваючы ўсю сілу, усю моц. Узяў га*чку ды як моц давай пя*рыць. Малад. р., Радашк. Бяжы як твая моц. Навагр. р., Мон. Рабіў як сіла. Стараўся на ўсю сілу. Гл. р., Вольн. Бегалі, крычалі як моц-сіла. Малад. р., Радашк. Гл.: як моцы стае. Гл.: як маеш (меў) моцы (сілы). Гл.: колькі моцы (сілы). Гл.: з усёй (усяе) моцы (сілы). Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил; на всю силу. ЯК МАЕШ (меў) МОЦЫ (сілы). Максімальна напружваючыся; напружваючы ўсю моц, усю сілу. Бяжы, кажуць, як маеш моцы! Бяжы! Ваўк. р., Дварч. Гукаў як меў моцы. Ну, ды што ж? Скід. р., Лун. Як мае сілы тузае ляйчынамі ды б'е кабылку, гоніць баржджэй. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Гл.: як моц (сіла). Гл.: як моцы (сілы) стае. Гл.: колькі моцы (сілы). Гл.: з усёй (усяе) моцы (сілы). Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил. ЯК МОЦЫ СТАЕ. ЯК МОЦЫ СТАНЕ. Максімальна напружваючыся; напружваючы ўсю мои, усю сілу. Крычыць як моцы стае. Малад. р., Радашк. Раблю як моцы стае, а ты пахваліць баішся. Малад. Беглі як моцы ставала і не здагналі. Малад. р., ст. Баяры. Гл.: як моц (сіла). Гл.: як маеш (меў) моцы (сілы). Гл.: колькі моцы (сілы). Гл.: з усёй (усяе) моцы (сілы). Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил; на всю силу. ЯК НА ЖЫВОТ (крычаць). Моцна і безупынна (крычаць, раўці). Тарахціць, едзе Ілля, крычыць як на жывот, аж неба і зямля дрыжыць, Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). А пан раве ад таго зелля (лекаў) як на жывот. Гл. р., Сымон. ЯК НА ЗАКАЗ. Аднолькавыя, аднолькавай якасці. Грыбкі як на заказ: чысценькія, беленькія і роўненькія. І паўнюсенькая каробка! Гл. р., Кл. Сабраліся як на заказ; хоць адзін каб умеў паказаць, а то — ніводзін не ўмее. Тамсама
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁