хвароба? — кажа ён, — я жоднае [ніякае] не знаю. От няхай прыйдзе, дык яшчэ пабачым, хто
каго зломіць. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП).
ЯКІ ЯМУ (ёй, ім) ЧОРТ! ЯКОЕ ЯМУ (ёй, ім) ЛІХА! Вокліч — як выказванне
незадаволенасці, неўразумення.
Які ёй чорт. Чаго стаіць так доўга? Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Які ім, маім
ніткам, чорт! Рвуцца і рвуцца. Гл. р., пас. Я. Куп. Які яму, Карнею таму, чорт! Крычыць на
ўвесь двор. Ці яго рэжа хто, ці ён што? Гл. р., Кл. Якое яму ліха! То тухне, то палае [прымус].
Тамсама. Якое ім [гусям] ліха! Як ноч — крычаць і крычаць. Ці не тхор іх пужае? Хай бы
пастку паставілі. Тамсама.
Параўн. (у руск.): что за черт!
ЯК (што) КАЖУХОМ ПА ПЕЧЫ. Немілагучна, няскладна (пра спяванне, гаворку).
Паходзіць з непрыемнага дысанансавага ўражання: шум скарэлага кажуха, калі яго
сцягваюць з печы.
Вы пе*еце як кажухом па печы. Без Чырунчыкавых [дзяўчат з сям'і Чыруна] не выходзіць у
вас. Гл. р., Кл. Нейкі тут аж з Мінску расказваў што так хораша! Як з пісанага бярэ. А то —
гаворыць як кажухом па печы. Гл. р., пас. Я. Куп.
ЯК ЛЁДУ. Роўна, якраз, не больш і не менш.
Кіло два рублі як лёду. А вы калі хочаце — купляйце, хочаце — не. Мін., Камар. Дала сто
рублікаў як лёду. Гл. р., Кл.
ЯК ЛІСТАМ СЛАЦЦА. Гл. ЛІСТАМ СЛАЦЦА.
ЯК ЛІСТАМ СЛАЦЬ. Гл. ЛІСТАМ СЛАЦЦА.
ЯК ЛІХОЙ СКУЛЕ. Вельмі старанна, рупліва (дагаджаць камусьці наравістаму,
прыдзірліваму, капрысліваму, непамяркоўнаму).
Гадзі яму як ліхой скуле. Гродз. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Колькі жыла, столькі і гадзі*ла, як ліхой
скуле, то свякрусе, то заўвіцы. Гл. р., Барб. Годзіш, як ліхой скуле, а што табе? Гл. р., Кл. Усе
яго баяліся і гадзілі яму, як ліхой скуле. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).
ЯК МАЕ БЫЦЬ. Як трэба, як павінна быць, як след, нармальна, у парадку, па-сапраўднаму,
як патрабуецца.
Удзень яно [дзіця] сабе будзе забаўляцца, вясёленькае як мае быць, а аб якой там пары так
пачне дзерціся, — крычыць, крычыць, аж да самай поўначы. Ваўк. п., Шанд. (М. Фед., ЛБ, І).
У месце [у горадзе, у мястэчку] накупляў усяго ўсялякага, дастаў кума і ўжо ўсё як мае быць.
Слон. п., Студар. (М. Фед.,ЛБ, ІІ). Назаўтра багаты аддаў брату ўсё як мае быць. Сл. п., Чудз.
(А. Сержп., КАБСП). Той толькі дзьмухнуў у рулю, дык стрэльба і стала як мае быць.
Тамсама. Сляпы і глухі вязуць перадок, а бязногі сядзіць ды кіруе. І едуць яны як мае быць:
дзе яма, там пакажа глухі, дзе выюць галодныя ваўкі, там перасцеражэ сляпы, а дзе трэ'
ўбачыць стрэчнага ды запытаць у яго дарогі, там паможа бязногі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп.,
КАБСП).
Параўн. (у руск.): как следует, как надо, как полагается, по-настоящему, честь-честью
Дадатковыя словы
сямі
7 👁