ЯК ДЗЕНЬ БЕЛЫ. Увесь дзень, цалюткі дзень (ад світання да змяркання).
Як дзень белы шукала. І дзе толькі не хадзіла! І дзе толькі не пыталася! А яго як няма, дык
няма. Гл. р., В. Яна ж як дзень белы на нагах. Пайшла і пайшла. Гл. р., Кл. Я ж ад рання да
змяркання, ей-богу, як дзень белы гляджу ды ўзіраюся, ці не ідзе сынок мой. Але дзе яму
ісці? Тамсама.
ЯК ДОБРЫ ДУРАНЬ. Вельмі наіўна, па-прастацку.
Чалавеку ўмовілі, што мазуры сляпыя родзяцца. Той, як добры дурань, напаткаўшы ў
нядзелю мазура на рынку, кажа: "Пастой, чалавеча! Ці... праўда..." Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ,
2). Прынеслі пакет на яго, а я, як добры дурань, узяла і распісалася. А што зараз рабіць?
Карэл. р., Лукі.
ЯК ДРОЎ. Вельмі многа (чагосьці вартаснага, каштоўнага).
От, кажа, ідзіце ў лес пад луг, то там як дроў мяса ляжыць. Ваўк. п., з-пад Гн. (М. Фед., ЛБ,
ІІІ, 2). Ты б хацеў, каб сала было як дроў? Гл. р., Кл. У мае* дачкі рыбы як дроў. Тамсама.
ЯК ЖАР ГАРЫЦЬ. Палымнее, чырванее.
У іх сад як жар гарыць [пра чырвань яблыкаў на яблынях]. Гл. р., Луч. Тыя гады пазірнеш на
Скобраўку, дык уся Скобраўка як жар гарыць. Адны вішні! А нейкае лета, мусіць, пазалетась,
нешта зрабілася з вішнямі, пасохлі. А ў нашых Пухо*вічах не. Пух. Без сонца рабіна як жар
гарыць. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП).
ЯК ЖАРУ ЎХАПІЎШЫ. Гл. ЯК АГНЮ ЎХАПІЎШЫ.
ЯК ЗАВІДАЦЬ. Гл. ЯК ВОКАМ ДАСТАЦЬ.
ЯК ЗАВЯЗАЦЬ. Поўна (паўнюсенька, паўнютка).
Насы*пала адных круп торбу як завязаць, другіх рукаўчык, семяня [семя лёну] усыпала з
гарнец. Гл. р., Кл. Прынеслі лясёнку культуры [культурнае, сеянае травы] як завязаць. Гл. р.,
пас. Я. Куп. Злавілі з вайны нейкіх [злачынцаў з гадоў нямецка-фашысцкай акупацыі] і
судзяць. І я паслухаць мелася. Але дзе?! Людзей [у судзе] як завязаць. Гл.
ЯК ЗА СЯБЕ ЗАКІНУЦЬ. З адцен. жартаўл. Хутка з'есці, выпіць, прычым многа.
Кажаце на яго, што багата есць. Дык жа Іванчык на рост малы, а сеў, то горшчык [бульбы] і
скавародку сала і мяса як за сябе закінуў. Гл. р., пас. Я. Куп. Як спёка, люблю кіслае, жбан
кіслага [малака] як за сябе закіну. Гл. р., Кл. Што ў сталоўцы абед? Два як за сябе закіну. Люб.
Купіў два абеды ў Мінску і як за сябе закінуў. Мсц.
ЯК З ІГОЛКІ ЗНЯТЫ. Зусім новы (пра даўно сшытую вопратку, іншы даўно зроблены
прадмет).
Як з іголкі зняты. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Хваліся: дзесяць рокаў [гадоў], як купіла, а як з
голкі знятая. Тамсама.
ЯКІ-ТАКІ? Што за? З выяўнаю нязгодаю, недаверам, з адцен. зніжальн.
— Нам дазволіў ляснік. — Які-такі ляснік? Малад. р., Бор. Быў адзін мужык ды такі здаровы,
як дуб. Ніякае ліха… не прыставала, ніякая хвароба не магла прыступіцца. — Якая-такая
Дадатковыя словы
зесці
8 👁