А на свята людзі як вадою плылі. Гродз. р., Аз. Людзі на кірмаш ехалі як вадою плылі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Да яе людзі як вадою плылі. Тамсама. Быў я ў Вільні, глянеш на станцыі — людзі як вадою плывуць. Скід. ЯК ВОКА ДАСТАНЕ (згледзіць, кіне, схопіць). Гл. ЯК ВОКАМ ДАСТАЦЬ. ЯК ВОКАМ ДАСТАЦЬ. ЯК ВОКА ДАСТАНЕ. ЯК ВОКАМ ЗГЛЕДЗЕЦЬ. ЯК ВОКА ЗГЛЕДЗІЦЬ. ЯК ВОКА КІНЕ. ЯК ВОКАМ КІНУЦЬ. ЯК ВОКАМ СКІНУЦЬ. ЯК ВОКА СХОПІЦЬ (схваціць). ЯК ВОКАМ СХАПІЦЬ (схваціць). ЯК ГЛЯНУЦЬ. ЯК ЗАВІДАЦЬ. Як толькі можна (пра адлегласць, далечыню, шырыню) убачыць; як толькі далёка бачыць вока; часта ўжываецца з выразным перабольшаннем. Завішавала балота як вокам дастаць. Гл. р., Байл. Пад Гомелем дык як вока дастане палі і палі. Няма там, як у нас, лесу. Глядзіш — і як там без лесу людзі жывуць? Гл. р., Кл. Туды [на поўнач] лясы і лясы, а сюды [на поўдзень] поле і поле як вокам згледзець. Карэл. р., Сін. Слаб. Самалётаў як вока згледзіць, усё неба засланае! Гл. р., Кл. Ідуць, дык ідуць, ажно стаіць велькая [вялікая], як вокам кінуць, вёска. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Там азёры — як вока кіне. Віл. А туды пойдуць палі як скінуць вокам. Стаўб. р., Заямн. Туды — лес і лес, што і не абысці, а сюды, у гэты бок, поле як вока схопіць, як вокам схваціць. Стаўб. р., См. Быў адзін вельмі добры маёнтак. Зямлі як вока схваціць, а зямля добрая, зраджайная [урадлівая, ураджайная], от, здаецца, пасадзі дзіця, дык і тое вырасце. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Аж з усіх старон пацукі як стануць злятацца да таго кала*, цэлы дзядзінец занялі — як глянуць. Ваўк. п., з-пад Ізаб. (М. Фед., ЛБ, І). Як вокам дастаць, як вокам ахапіць. Лясы былі. А то — як глянуць поле і поле. Свісл. р., Кват. Так яны па слядах за ім ідуць, ідуць, аж стаіць гара — высокая, як завідаць. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, 1). Мне каб давалі зямлі як завіда*ць — то я і не ўзяў бы. На якое ліха клопату столькі! Скід. р., Чарл. Тут круціцца [Нёман] як вуж, а пад Гродняю, дык ёсць роўны, просты — як завіда*ць. Масты. Параўн. (у руск.): насколько глаз хватает, куда достает глаз. ЯК ВОКАМ ЗГЛЕДЗЕЦЬ (скінуць, схапіць). Гл. ЯК ВОКАМ ДАСТАЦЬ. ЯК ВОЛАС ПЕРАПАЛІЦЬ. Вельмі хутка, імгненна і лёгка. Папараць зацвітае (народнае паданне) у глухую поўнач; блісне, як волас перапаліць, нача [як, быццам] пятроўскі чарвячок, дый шчэзне [знікне]. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). ЯК ГА. Вельмі хутка, імгненна, за вокамгненне (так хутка, як крыкнуць, як сказаць "га"). — Я збегаю як га! — Ты на ўсё як га! Ваўк. — Нясі мяне да сястры! — Дык як га дыван [дыван-самалёт] і занёс яго. Ваўк. п., Дыхн. (М. Фед., ЛБ, ІІ), Так я гэта рвануў, дык як га! і пераскочыў на другі бок. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Гл.: як стой. Гл.: як бачыш (бач, байч). ЯК ГЛЯНУЦЬ. Гл. ЯК ВОКАМ ДАСТАЦЬ. ЯК ГРАЗІ. Вельмі многа (звычайна пра ягады, садавіну). Вішні зарадзілі! Як гразі іх. Мсц. А сліў у іх сліў! Сліў, дальбог, як гразі. Гл. р., Кл. Даўней — чаго, а ўюноў як гразі было: у любой канаве, у вужарох [выжарынах], у балацінах. Гл. р., пас. Я. Куп. А пта*шша [птушак]… было ўсюды поўна, як гразі! Пух. р., Жыц. (І. Серб., БС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁