Калі што знае, дык на языку не затрымае, не мажэ [не можа] ні есці, ні спаць, каб другім не сказаць. От так свярбіць у яго язык. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Калі так язык свярбіць у цябе, то прыкусі вазьмі, а малоць абы-што — не мялі. Валож. р., Пярш. Язык яму свярбіць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Параўн. (у руск.): язык чешется. ЯЗЫК ТРЫМАЦЬ (за зубамі). Змоўчваць, не гаварыць пра штосьці. Мужу твайму трэба наравіць, ён жа ні лежань ні гультай, дык жывіце сабе з богам, дый язык свой трымай. Хойн. р., Вал. (Хрэстам.). Калі ясі пірог з грыбамі, трымай язык за зубамі. Гродз. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). ЯК БАБЕ (пані) СЕСЦІ. З адцен. жартаўл. Вельмі мала (пра плошчу зямлі, гароду, двара, сядзібы). У нас у каго як — у каго ладны кавалак [ворнай зямлі] быў, а ў нас — ат! — як бабе сесці. Але як выраблялі ды гнаілі, то свайго хлеба было, не прыкупляў, кабаны са два выкарміць хапала. А грош які — то заработкаў шукалі. Малад. р., Сыч. Лёну таго — як бабе сесці, а другі дзянёчак корпаюся, урасло травою, проста на дзёран пабралася. Гл. р., Дак. Такая цяснота ў вас! Ваш, тата, двор як пані сесці. Гл. р., Вольн. ЯК БАЧЫШ (бач, байч). Хутка і спрытна, за вокамгненне, за адзін момант. Як затрубіць, дык як бач ад усіх старон пазбягаліся. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Як стрэліў, дык як бач... казла ўскуманты разнесла. Тамсама. Усе завінуліся, дык як бач скончылі. Малад. р., Клім. (Матэр. для сл.). Тыя асобы як бач недзе падзеліся, а дзед і цяпер ходзіць. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, І). Дрэвы... як бачыш паўставалі, пазабівалі стражнікаў і зноў паклаліся на сані. Ваўк. п., з-пад Зэльвы (М. Фед., ЛБ, І). Ты папрасіў бы ў Конана, — ён як бачыш зробіць другі [ключ]. Гл. р., Кл. Як бачыш напісала пісьмо. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Калі купляцьмеце, я вам як байч прыпру [сліў] — ці кош, ці два, ці тры. Гл. р., Кл. Параўн. (у руск.): мигом, сразу. ЯК БЕЗ РУК без чаго, без каго. Бездапаможнасць, бездапаможна. Што казаць тут? Як жа без каня жыць? Без каня як без рук. Малад. р., Бак. Асталася адна ў хаце. Хаджу як без рук. Непатрэбніцаю стала. Гл. р., Кл. Паехала, казалі, у горад: сыны там. І назад. У адно: "Я там была як без рук. Нашто мне так?" Тамсама. ЯК БЫ НІ БЫЛО, АЛЕ (а). Ва ўсякім разе, выпадку, пры ўсіх умовах, пры ўсіх вару*нках. Як бы ні было, а ён на інжынера выйшаў. А ты? Малад. р., Вал. Едзе бывала блізніцкі шляхчыч (шляхціч), конь за рубель, а зоруя за дваццаць, — з гу-у-у-у-зікамі, блішчы-ы-ы-ы- ць! Конь ногі чуць перастаўляе. Трэба стаць, дык пугі дасць, але каб не вельмі бачылі, а сам на ўсё горла — "Тпру-у-у-у!" Як бы ні было, паедзем ва Ушач [Ушачы]. Уш. р., Вашк. Параўн. (у руск.): как бы то ни было, а (но). ЯК БЯРОЗА ЛІЦЦА. Гл. БЯРОЗАЮ ЛІЦЦА. ЯК ВАДОЮ ПЛЫСЦІ. Суцэльнаю плынню, несканчоным патокам (пра рух людзей
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збруя
7 👁