назад, людзі бераглі запалкі, эканомілі на запалках і сусед да суседа бегаў узяць агню — узяць жару, каб распаліць у печы, на камінку; трэба было хутка бегчы, каб вугольчыкі не згарэлі. Зайшоў, сказаў нешта такое, што я і не разабрала, і панёсся як агню ўхапіўшы. Малад. р., Радашк. Момант пабыў як агню ўхапіўшы. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, І). Быў як агню ўхапіўшы. Тамсама (М. Фед., ЛБ, ІV). Заехала як жару ўхапіўшы. Крыч. р., Каран. Бяжыш як жару ўхапіўшы!.. Мсц. ЯЗЫКОМ МАЛОЦЬ (намалоць, памалоць). Гл. МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. ЯЗЫК ПА-ЗА ВУШШУ ХОДЗІЦЬ у каго. Пра таго, хто ахвотна слухае плёткі, хто сам пляткарыць; "язык па-за вушшу ходзіць" — быццам бы язык апярэджвае слых, раней "ловіць" словы, чым вуха. У яго язык па-за вушшу ходзіць. Крыч. р., Ціньк. Я і гавару на яе: што табе сказаць? У цябе ж язык па-за вушшу ходзіць. Мсц. ЯЗЫК РАЗВЯЗАЎСЯ ў каго. 1. Пачаў гаварыць, разгаварыўся хтосьці пасля маўчання. Як чалавек галодны, то ён маўчыць, а як наесца хлеба, то і язык у яго развяжацца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Каб бачылі! Каб чулі! Зусім не такая стала Соня мая. Адкуль тое і бралася ў яе! Язык развязаўся, спытацца спытаецца і раскажа пра ўсё. Усё замуж нарабіў, дзеткі пайшлі. Мін. р., Лекар. 2. З адцен. асудж., дакору. Разбалбатаўся, разлапатаўся, гаворыць лішняе хтосьці. А ці не завельмі язык у цябе развязаўся? Гаворыш, чаго і не трэба. Навагр. р., Свіц. ЯЗЫК (языкі) РАЗВЯЗАЦЬ. 1. Прымусіць, падахвоціць, схіліць кагосьці размаўляць, гаварыць. Мы і так, мы і гэтак, а ён маўчыць, ніяк языка яго не развязаць. Валож. р., Сак. Пакуль не выпілі па чарцы, дык усе былі ціхія, а чарка языкі развязала. На тое госці. Мін. р., Куты*. 2. У народнай паэзіі "язык развязаць" — даць здольнасць гаварыць, размаўляць (таму, хто не гаварыў, у каго "язык быў завязаны"). Першы раз загралі — Іванку розум далі, другі раз загралі — у сэрца жаласці нагналі, трэці раз яны загралі — язык Іванку развязалі. Сл. п., Рож. (А. Сержп., СРБП). 3. Язык развязаў хтосьці — загаварыў, хто не меў жадання ці схільнасці весці размову, размаўляць з кімсьці. Думалі: ну, як піцьме, то язык развяжа, весялейшы стане, а ён маўчыць моўчкі; які быў хмурны, такі і сядзіць хмурны, слова не ўчулі. Гл. р., Зубар. Са*ва ваш маўчыць бывала, маўчыць, а як развяжа язык — і папарэгтваеш. Гл. р., Кл. 4. З адцен. асудж. Стаць залішне гаваркім, балбатлівым. А ты мо' змоўк бы! Ведаць ці ведаеш, а развязаў язык і махаеш, як хвастом. Мелеш што напала, усялякую благату*. Мін. р., Салом. ЯЗЫК РАСПУСЦІЦЬ. Гл. РАСПУСЦІЦЬ ЯЗЫК. ЯЗЫК СВЯРБІЦЬ чый, у каго. Невыце*рпнае жаданне сказаць, паведаміць, выказацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁