ЯЗЫК ВЫСАЛАПІЦЬ. Зусім замарыцца, выбіцца з сілы.
Ну, што ж ён адзін? Аднаму адгортаць [ад малатарні салому] няможна, бо і да абеду не
дацягне. Ён ужо і так язык высалапіў. Гл. р., Кл. Пройдзе, пройдзе і язык высалапіць: "Ой,
задыхаўся". Гл. р., Байл.
ЯЗЫК ВЫТЫКАЦЬ (выткнуць). Гл. ВЫТЫКАЦЦА З ЯЗЫКОМ.
ЯЗЫК ЗАВЯЗВАЕЦЦА (будзе завязвацца, завязаўся) чый, у каго. ЯЗЫК ЗАВЯЖАЦЦА
(завязаўся) чый, у каго. Раптоўна змаўкаць (пра збянтэжанага, уражанага, узрушанага,
нясмелага).
Як на экзамене, дык у яго язык завязваецца. Хацеў я казаць, а ты так сказануў, што мне і язык
завязаўся. Во як ты ўмееш памагчы. Гл. Пра Кацярыну сказала, дык: "А ты хіба не з ёю была,
не разам?" Дык той і язык завязаўся. Глядзіць — як мову адняло. Гл. р., Кл. А ты ёй скажы
праўду, то ей і язык завяжацца. Гл.
ЯЗЫК З-ЗА ЗУБОЎ ВЫБІВАЕЦЦА чый, у каго. Балбатлівасць, схільнасць многа і пустога
гаварыць.
Як калі: калі-то ў цябе язык з-за зубоў выбіваецца, а сённечы ты не хочаш гаманіць. Люб. р.,
Чыж. (Лінг. зб.). Ды глядзі ж, каб лішняга язык з-за зубоў не выбіваўся. Сл. р., Семеж.
ЯЗЫК МЕЛЕ. З адцен. зніжальн. Язык (чый) меле — (хтосьці) языком меле, гаворыць абы-
што, без толку, балбоча, меле.
Ну што твой язык меле? Кажаш, а слухаць няма чаго. Абы толькі. Гл. р., пас. Я. Куп. Млын
меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
Гл.: малоць языком.
Гл.: языковае мліва.
ЯЗЫК НАБОК. Зусім аслабець, выбіцца з сілы; з капылля далоў.
Ты з ім не скосішся. Дзесяць пракосаў прагоніш, і язык набок. Гл. р., Кл. Пазірнеш —
здаровы Лукаш мужчына, а як рабіць, то раз, два — і язык набок. Тамсама.
ЯЗЫК НА ПЛЯЧО. 1. Спяшаючыся і не зважаючы на стому; язык высалапіўшы.
Язык на плячо і папёр. Асіп. р., Градз.
2. Знясіліцца, зусім аслабець.
Прайшоў — і язык на плячо, хоць нясі яго. Чэр.
ЯЗЫКОВАЕ МЛІВА. Пустая гаворка, пустая мова, балбатня.
Языковае мліва негадзівае. Гл. р., Кл. Языковага мліва ў мех не насыплеш. Тамсама.
Гл.: малоць языком.
Гл.: язык развязаць.
Гл.: язык аб зубы біць.
ЯК АГНЮ (жару) УХАПІЎШЫ. Хутка і на часінку (забегчы, заехаць да кагосьці).
Паходзіць, можна лічыць, вось з чаго: яшчэ параўнаўча нядаўна, некалькі дзесяткаў год
8 👁