Тамсама. За што ж, кажу, цябе дырэктар прагнаў? Муся, нейкую ўкроіў штуку? Малад. р.,
Міг.
ШУКАЦЬ ГУЗА (гузя*кі) (на галаву, на лоб). ЗНАЙСЦІ ГУЗА (гузя*ку). Нарывацца на
непрыемнасці; паводзіць так, што вынікі — непрыемнасці.
Хай другія ідуць, сварацца з ім, а нашто табе шукаць гуза на галаву? Маст. р., Граб. А цяпер,
як знайшоў гуза на галаву, то ўсё ходзіць і круціць мажджамі, як сухім з вады выйсці. Маст.
р., Граб. (П. Ст., Пол.). Шукалі яны, хлопча, гуза на свой лоб і знайшлі. Гл. р., пас. Я. Куп.
Ну, ты сёння шукаеш гуза на галаву! Гл. р., Кл. Усюды ўлезе, чэпіцца смала смалою. Але так
усё яму не сходзіцьме. Шукае гуза на галаву — і будзе! Тамсама. Не шукай гузякі на свой
лоб. Светл. р., Асташк. Сядзеў бы ціха, а то насіўся, шукаў сабе гузякі. Тамсама.
ШЧЫЛІНКІ ПРЫНЯЎШЫ (сядзець). Прытаіўшыся, быццам не дыхаючы; як мыш пад
венікам; як прусак у шчылінцы.
Залез гэты недавя*рак пад печ і сядзіць шчы*лінкі прыня*ўшы, баіцца вылезці. Карэл. р.,
Лукі. А як пачалі страляць, то мы ўсе пахаваліся і сядзелі шчылінкі прыняўшы. Тамсама. А
ты сядзі шчылінкі прыняўшы і не сунься не ў свае проса. Тамсама.
ШЫЮ (шыйку) СТАНЧЫЦЬ. З адцен. жартаўл. ці іран. Схудзець, пахудзець. Танчы*ць
— ад тонкі.
Гаспадарка маўчыць, але шыйку [шыю] танчы*ць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Каб, як некалісь
бацька, лецейка пакасіў, то станчы*ў бы шыю. Грод. Ды якая гэта хвароба? Якаясь панская
хвароба. Хварэў, што і шыі не патанчыў. Тамсама.
ЮШКУ СПУСЦІЦЬ. Разбіць нос, так выцяць па носе, што з носу пацячэ кроў.
Малы, а карузлівы такі! Лезціме, лезціме, пакуль хто юшку спусціць. Гл. р., пас. Я. Куп. Што
даўней? Што вы тое бываляшняе бясконца хваліце? За адну зямлю папабіліся! Юшку
спускалі адзін аднаму. Гл. р., Кл.
ЯЗЫК АБ ЗУБЫ (каля зубоў) БІЦЬ. З адцен. жартаўл. ці іран. Па-пустому, дарэмна
гаварыць; балбатаць, малоць языком.
Што рабілі? Язык аб зубы білі. Мсц. То што, кажа, буду язык каля зубоў біць, калі вы самі
ведаеце. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Ведама ж, сядзелі і язык каля зубоў білі. Малад.
р., Радашк.
ЯЗЫКАМІ АБМЫВАЦЬ каго. Гл. АБМЫВАЦЬ ЯЗЫКАМІ каго.
ЯЗЫКАМІ ЗВАНІЦЬ. Гл. ЗВАНІЦЬ ЯЗЫКАМІ.
ЯЗЫК ВЫСАЛАПІЎШЫ. Спяшаючыся, выбіваючыся з сілы (бегчы, працаваць).
Устаньма, Юзік, раней, не трэба будзе бегчы язык высалапіўшы. Гл. р., пас. Я. Куп. Бегала
язык высалапіўшы, Шукаю яго, а ён? А ён — няма совесці! — зацёгся ў сталоўку з нейкім, як
сам, паселі і сядзяць. Гл. Ён у нас вечна такі, у грыбы — і то язык высалапіўшы прэ.
Тамсама. Спалі, а цяпер язык высалапіўшы нясіся. Мсц.
Параўн. (у руск.): высуня (высунув) язык
9 👁