ШТО РАЗ. Чым далей, з кожным разам, з часам. Была ў яго дачка... ды палюбіла найміта, а ён яе. Што раз часцей сталі спатыкацца ці трэба, ці не трэба і прыстаўней (sic!) паглядаць адно на адно. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). На вясне неяк забалела нага, а што раз больш і больш балець стала. У бальніцы з месяц ляжаў. Гл. р., Сымон. ШТО (тут) РОБЯЧЫ? ШТО (тут) РАБІЎШЫ? Як устаўное словазлучэнне, якое ўжываецца ў апавяданні, паведамленні перад тым, як паведаміць пра рашэнне, пра новы крок таго, пра каго апавядаецца, паведамляецца. У цёмным лесе заступае (sic!) яго ноч, ён — што робячы? — сышоў з дарогі, разлажыў агонь дый пячэ сабе рыбу. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). А ў. яго стрэльба была не набіта, дык ён — што робячы? — як парне* мядзведзя ножыкам. Тамсама. Прыехалі да двара, а ў таго пана былі вельмі ліхія сабакі, дык яны — што робячы? — улезлі ў маказы*н [фанетычнае напісанне слова М. Федароўскага], а там стаяла куфа спірытусу, дык гэта спірытус з мукою змяшалі дый далі сабакам. Тады яны хвасты з хвастамі пазвязвалі дый павешалі. Тамсама. Дык яны — што рабіўшы? — пайшлі да аднаго гаспадара прасіцца нанач. Тамсама. ШТО Ў БОГА ДЗЕНЬ. Штодзень, кожны дзень (з экспрэсіўнаю падкрэсленасцю). Што ў бога дзень ідзе і ідзе [на працу]. Робіць і робіць. То і дзеткі так. Гл.р., Кл. Ля чаго [дзеля чаго, чаму] так ты? Удзень вучыш [студэнтаў], што ў бога дзень ідзеш, а ноч у ноч сядзіш? Ці так усе? Удзень вучыў бы, а вечар пагуляў бы. Тамсама. У нашай хаце што ў бога дзень навіна, бо нас шмат. Малад. р., Бак. А што ў бога дзень, ды прасцень. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП). ШТУКА ВЯЛІКАЯ! Несумненна, бясспрэчна, канечне і не выклікае здзіўлення. 1. Штука вялікая, што ў малатарню [змалаціць ячмень] лягчэй! Гл. р., Слаўк. Штука вялікая, што наловіць [рыбы] сеццю! Гл. р., Хал. Вялікая штука, што вывучыўся! Вам не нам, — толькі вучыся! Мае равеснікі мо' да салдатаў [да прызыву ў салдаты] тавар ганілі [статак пасвілі]. Гл. р., Кл. ШТУКІ (штучкі) ВЫТВАРАЦЬ. Гл. ВЫТВАРАЦЬ ШТУКІ (штучкі).   ШТУКУ ЎРЭЗАЦЬ (адпаліць, удзерці, укроіць). Зрабіць штосьці незвычайнае, недарэчнае, такое, што здзівіць людзей. Во нас вучыў вучыцель [настаўнік]. Якую штуку ўрэжа хто, дык, брат, дасць так, што і заўтра пама*цаеш. Гл. р., Вольн. Сава вечна ўрэжа якую штуку. Гл. р., Кл. Чулі, якую штуку адпаліў? Адвёз ад Глуска жанок, тады пассаджваў, кінуў і паехаў. Гл. р., Кл. Я яму лепшую штуку ўдзяру: абярнуся пасцеллю. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Я яму лепшую штуку ўдзяру, як будзе ён ехаць, я абярнуся яблынкаю. Тамсама. Ці панскім коням хвасты паадрэзвае, ці ваду з става выпусціць або ўдзярэ яшчэ якую-небудзь штуку, што і смех людзям сказаць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Я яму лепшую штуку ўкрою: я яблынкаю абярнуся — залатое яблыка, сярэбранае. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Тады адна гаворыць: "Я яму штуку ўкрою! Як будзе ён назаўтра ехаць, захочацца яму піць. Дык я абярнуся крыніцаю; ён нап'ецца, я яго з'ем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зем, напецца
10 👁