ШАРКІ НА БАРКІ. Вельмі паспешліва, з вялікім паспе*хам, нядоўга збіраючыся (пабегчы,
уцячы, кінуцца ўцякаць). Баркі, мабыць, з польскай мовы (плечы).
Я тут ша*ркі на ба*ркі і драла. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
Гл.: лахі пад пахі.
ШКЛО БАЧЫЦЬ. Гл. БАЧЫЦЦА З ШКЛЯНЫМ БОГАМ.
ШКЛЯНОГА БОГА БАЧЫЦЬ. Гл. БАЧЫЦЦА З ШКЛЯНЫМ БОГАМ.
ШКОДУ РАБІЦЬ каму. Шкодзіць, рабіць кепства, прычыняць страту (страты) каму.
Надумалі ката* павесіць: вельмі шкоду робіць, такі шкадлівы, што хай не жыве. Але ніхто не
зробіць гэтага. Пух. р., Рус. Матыльчык такі пекны, ладны, шкоды не робіць, то грэх забіваць.
Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, 1). З тых пор шкоды не рабілі. Тамсама. Там зямля трасецца і велькія
[вялікія] шкоды робіць. Тамсама. Чаго, гусак, не жэнішся, чаго так і ходзіш? Кажуць дзеўкі,
жалуюцца, што ты шкоду робіш. Гл. р., Кл.
ШЛЮБ БРАЦЬ (узяць). Гл. БРАЦЬ ШЛЮБ.
ШЛЮБ (у) ШЛЮБАВАЦЬ. Браць шлюб. (Словы шлюб, шлюбаваць ад кораня люб).
Паехала Кася шлюбу шлюбаваці. Беласт. п., Пясч. (Р. Шырма, БНП, І). Калі забылася на
шлюб шлюбаваць, то як прыедзем, спытаешся хоць у каго дома. Ад курсанта-настаўніка з
Беласточ.
Гл.: узяць шлюб.
ШТО ДУША ПРЫМАЕ. Што да душы, чаго толькі хочацца (пра вялікі выбар страў, пра
вельмі багаты стол).
Казала ж мая ўнучка: была на курорце, дык не нахваліцца, не нагаворыцца. Есці — што душа
прымае. Мін. р., Засл. У іх усяго што толькі душа прымае, але што, — старыя абодва,
слабенькія сталі. Мін. р., Гат.
ШТО КАЖУХОМ ПА ПЕЧЫ. Гл. ЯК (што) КАЖУХОМ ПА ПЕЧЫ.
ШТО НА РОТ НАЛЕЗЕ. З адцен. зніжальн., пагардл. Абы-што (пра гаворку).
Ах, панок, панок, гамоніш, што на рот налезе. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Баўтануў, што на рот
налезла. Бешанк.
ШТО НА ШТО, АЛЕ (а, то). 1. Ужываецца пры падкрэсліванні якойсьці з'явы, падзеі,
здарэння, пры выдзяленні якогасьці прадмета, з'явы.
Што на што, але вяселле зрабілі гучнае. Ваўк. п. — А чаго, сынку, хочаш? — Прыйшоў, ка
[кажа],... па быдла. — О, ужо што на што, але гэтага не будзе. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ,
ІІІ, 2). Ты кажаш, што Ясь вінаваты. Што на што, а Ясь так не зробіць. Малад. р., Радашк.
Што на што, але з такою б хэўраю не пайшоў бы. Гл.
2. На выпадак, пры выпадку. Чалавек давай бедаваць: "Палову гаспадаркі ма*ю, а каб
прыйшлося што на што, то і гроша ніхто пры душы не знайшоў бы". Лід. п., Хільч. (М. Фед.,
ЛБ, ІІ, 1).
ШТО ПУГАЮ ПА ВАДЗЕ. Гл. ЯК (што) ПУГАЮ ПА ВАДЗЕ
Дадатковыя словы
зявы
10 👁