ЧУЦЬ НОГІ ПРЫЦЯГНУЦЬ. Гл. ЛЕДЗЬ (чуць) НОГІ ПРЫЦЯГНУЦЬ.
ЧУЦЬ НОГІ ЦЯГНУЦЬ. Гл. ЛЕДЗЬ (чуць) НОГІ ЦЯГНУЦЬ.
ЧУЦЬ СВЕТ (святок). Як толькі пачынае світаць, на самым пачатку світання.
І чуць свет, дык, браце, застрачылі кругом, проста няма куды дзецца. Пух. р., Верк.
(Хрэстам.). Як толькі чуць святок, мы вышлі з гумна. Мядз. р., Мац. (Хрэстам.). Тарэнта дык
той чуць святок, ужо і на рацэ [вудзіць рыбу]. Гл. р., Кл.
Гл.: чуць дзень (дзянёк).
ЧУЦЬ ШТО (малечку). Як толькі штосьці здарыцца; пры ўсякім выпадку. Малечку —
драбніца (драбнічка), дробязь, дробязнае, дробная праява.
Гэ' і ліхі пан. Ты яму годзіш, шчыра робіш, а ён табе..., чуць што — жыўцом скуру злупіць.
Сл. п. (А. Сержп., СРБП). Хаця чуць што ма*лечку, дык ён ужо і крычыць. Гл. р., Кл. Чуць
што ма*лечку спамылюся [памылюся], то хоць з хаты сыдзі. Тамсама.
ЧЫМ ДУХ. Як ёсць духу, як ёсць сілы, як моцы стае.
Дык ён чым дух прыбег дый кажа... Ваўк. п., з-пад Мсціб. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).
ЧЫН ЧЫНАМ (чынаром). Найлепш, найлепшым чынам, як не трэба лепш.
— Васілеўскі? Малады? Жыве чын чынаром, дырэктарам [школы] за ракою ў Пагарэлцы.
Жалаванне велькае [вялікае], усе ёсць. Што яму? Малайчына ён. Карэл. р., Сін. Слаб.
Сядзьма на грузавік і паехалі проста да канала, чын чынам даедзем. Кл.
ЧЫНЫ НАКЛАДАЦЬ. Павышаць (званне, на пасадзе).
Ён яго, бач, падвышуе, чыны накладае, штоб як-ніяк, а яго сапхпуць. Гом. п., Выл. (Е. Рам.,
БС, ІV).
ЧЫСТА ХАДЗІЦЬ КАЛЯ ПОСУДУ (пасудку, чаркі, міскі, талеркі). Добра піць, есці,
з'ядаць ці выпіваць усё, што падаюць, наліваюць. І. Насовіч: насмешка з чалавека, які выпівае
да дна гарэлку, колькі б разоў ні падносілі. (І. Нас., СБП). Дадамо: выраз ужываецца і
жартоўна, без насмешкі.
У нас... каля посуду чыста ходзяць. Ашм. р., Гальш. Што як што, а ты, браце, чыста каля
посуду ходзіш. Гл. р., В. Чыста каля міскі ходзіш. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, IV). У нас каля
кілішка чыста ходзяць. Тамсама. Каб так у пракосе, а каля чаркі то чыста ходзіць. Малад. р.,
Бак.
ШАРВАРКУ АДРАБЛЯЦЬ. З адцен. іран. Абы адбываць абавязак, абыякава працаваць, не
клапоцячыся, не рупячыся пра вынік працы, пра поспех.
Наша афіцыянтка ледзь ногі перастаўляе. Ну, ані не стараецца, — шарварку адрабляе. Малад.
р., Радашк. Лесніку ў паноў не выпадала шарварку адрабляць. Там трэ' было рабіць і нагамі і
рукамі, і мазгаваць трэба. Стаўб. р., Шкал. Прыйшлі — то рабіце, а то што — шарварку
адрабляеце? Карэл. р., Крын. Няма чаго тут адрабляць шарварку. Тамсама.
Гл.: Лінг. зб., стар
Дадатковыя словы
зядаць
10 👁