Чорта што ён зрабіў, гультай такі. Акцябр. р., ст. Рацм. Так, зноў тыя хадзілі, але чорта яны што ўгледзелі: ось, напрацаваўшыся, дзе ім пільнаваць? Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). ЧОРТ (кадук) НЕ БЯРЭ каго. ЧОРТ (кадук) НЕ ВОЗЬМЕ каго. З адцен. нядобразычл. Нічога не здараецца з кім, не шкодзіць каму. Кадук — чорт, ліха. Яшчэ гарэй [горш] стала людзям, і пачалі яны рабіць панам зэмсту [помсту]: то свіран спаляць ці гумно..., але… пана чорт не бярэ, — ён ў суседа дастане. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Зірнеш і дзівішся, чаму гэта багатага чорт не бярэ, чаму гэта град дойдзе да яго рэза дый закруціць назад ці зверне ў бок. Тамсама. А пасынка дык і чорт не бярэ, несалёную капусту жарэ. (П. Шэйн. БНП, 1962). Кадук яго не бярэ — жыве без бяды, без гора. (І. Нас., СБП). Кадук яго не бярэ! Жыве — і як! Гл. р., Кл. А кадук іх не возьме, тваіх курэй! Пасядзі з намі, пагамонім. Тамсама. Ён нядобры. У Аляксея ўсе былі хворыя, Аж ён нешта хадзіў [да Аляксея]. Выйшаў, дык і пытаюцца: "Як там яны!" А ён: "І чорт іх не бярэ". Во чалавечынка!.. Тамсама.   ЧОРТУ ДУШУ АДДАЦЬ. З адцен. пагардл. Памерці. Нямаль [амаль, амаль што] нядзель [тыдняў] сем пракачаўся пан, чуць чорту душы не аддаў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). А той нямецкі, што ўсё каб граніцу змяніць, каб вайною пайсці, яшчэ не аддаў чорту душы? У дарозе з Мін. на Сл. ЧОРТ ЯГО (яе, іх) МАЕ (меў)! З адцен. зніжальн., дакору. Як сцверджанне адсутнасці: няма, не мае (не меў) і не магло быць. — Хіба каб у Максіма? — Чорт яго меў! Каб у Максіма быў гэблік? Дзе бачыў! Гл. р., Кл. Шукаў, каб дзе падмёткі. Дык чорт іх мае! Абышоў Глуск і не купіў. Гл. У людзей па пяць, па дзесяць машын, а ў нас чорт іх мае. Дзве і тыя няспраўныя, паламаныя. Гл. р., Дак. Каб чаго? Сакеры [сякеры] — і то чорт яе мае, ходзіць, пазыча*е. Тамсама. Чорт іх меў, тых пілак! Тамсама. Але праўду кажуць людзі, што пан і тады праў, як сведак чорт маў [меў; рыфмуюцца праў — маў]. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Прыйшла... пакрова, усе жыты заскарадзелі, што аж вока рве як глянеш, а на палянцы чорт мае — не ўзышло. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Чорт меў бы тых грошай, каб не сыны, — сыны даюць. Кап. р., Ванел. Гл.: багі яго (яе, іх) мелі! ЧУЖОЕ ХАТЫ ПІЛЬНАВАЦЬ. Бавіць, траціць час у суседа (суседзяў). Свае работы чортвед колькі, а яна чужое хаты пільнуе! Гл. р., пас. Я. Куп. Толькі чужых хат пільнуе ды абгаворвае каго як. Люб. р., Трайч. ЧУЦЬ ДУХІ ПЕРАВОДЗІЦЬ. Гл. ЛЕДЗЬ (чуць) ДУХІ ПЕРАВОДЗІЦЬ. ЧУЦЬ ДЗЕНЬ (дзянёк). Як толькі займае на дзень, хвіліны перад світаннем. Чуць дзень выехалі, а к ночы ў Любані былі. Які зімою дзень?! Гл. р., Хал. Чуць дзянёк, а Міхаль папёрся некуды. Куды-бо ён так рана? Гл. р., Кл. У грыбы трэба [выходзіць] чуць дзянёк, а то збяруць добрыя людзі, а не* — пахаваюцца. Тамсама. Гл.: чуць свет (святок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁