Фед., ЛБ, ІІ, 1). — Чуеш, калі ты парадзіш абмануць нашага папа, то я табе... маёнтак запішу. — Чаму не! Паспрабую, паночку. Ваўк. п., Руд. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). ЧМУТ ПУСКАЦЬ. ЧМУТ ПУСЦІЦЬ, ЧМУТУ НАПУСЦІЦЬ. Задурваць галаву, ачмучваць. Дык чорт гэта аддзёр... карча і паказвае, а чалавеку здалося, люлька ды цыбук залаты, а сама сярэбраная, бо чорт яму чмуту напусціў. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Як чорт на чалавека чмут пусціў. Ваўк. п., Кук. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). — Ну, то ціха, ціха, на табе яшчэ селядца! — і гэта, пусціўшы чмут, даў яму лыка. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Не слухай, унучка, гэтакага круцяля: ён толькі чмут пускае. Зэльва. Цыганы вялікія... чараўнікі. Яны могуць чмут у вочы пусціць. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). ЧОРНЫ ВОЛ НАСТУПІЎ НА НАГУ. Цяжка стала, адчуў цяжкасць і адказнасць становішча. А як наступіў чорны вол на нагу — прыбег і дзядзьку ўспомніў: "Прышліце грошай..." Гл. р., Кл....лічыў сябе вельмі разумным і не хацеў рабіць простага мужыцкага дзела. Перш бацька сварыўся, але бачыць, што нічога не памагае, дык плюнуў дый думае сабе, — ну, няхай толькі чорны вол наступіць на нагу, то ён кіне сваё вымышлянне ды будзе, як усе людзі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). ЧОРТАВА КОДЛА. Нягоднікі, негадзіўцы, не*людзі (пра чыюсьці радню, сям'ю). Кодла (Гл. р.) — кроўная радня, з адцен. пагардл. А з якое сям'і той Гітлер быў? Мусіць, з нейкага чортавага кодла. Бо так з людзьмі рабіць, так чыніць!.. Спамяне*ш войну [вайну] — не дай бог, што рабілі тут [пра нямецка-фашысцкіх акупантаў]. Гл. р., Кл. А хіба яна не з таго самага чортавага кодла? І яна не лепшая за іх. Пажывяце* — бачыцьмеце кодла чортавае. Гл. р., Барб. Параўн. (у руск. кніжн. бібл.): адово отродье, исчадие ада. ЧОРТАМ СВІСТАЦЬ. ЧОРТАМ ЗАСВІСТАЦЬ. З адцен. асудж., пагардл. Бурна і зусім нечакана рэагаваць, страшэнна абвінавачваючы каго і пагражаючы; вельмі злавацца, варожа ставячыся да каго. А чаго ж ты чортам свішчаш? Ці я вінаваты, што так выйшла? Гл. р., Кл. Ускочыў і засвістаў чортам. Ні яму расказаць, ні яго ўгаварыць. Тамсама. Ці хіба з ім слова скажаш? Чуць што — і засвішча чортам. Тамсама. ЧОРТАМ ПАДШЫТЫ. З адцен. ганьбы. Несумленны, шкадлівы, нялюдскі (чалавек), негадзівец. Ці ж іх не ведаеш, што за людзі? А ўсе — і бацькі, і сыны — чортам падшытыя. З імі ніколі ладу не дабярэш. Ты з дабром, а ён перавернецца і да цябе чортам. У дарозе з Ваўк. на Слон. Чортам падшыты — лотр, негадзівец, несумленны. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Яна чортам падшытая, ветраўная. У дзеўках была гуляшчая. Малад. р., Клім. ЧОРТА НАРАДЖАЦЬ (раджаць). Гл. Д'ЯБЛА НАРАДЖАЦЬ. ЧОРТА ШТО. Нічога, анічога
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябла, сямю, сямі
9 👁