кроплі. Летась тон [тоны] тры, сёлета з чатыры. Гл. р., Сял. Сястра трохі памагае, але што — цыркае па кропельцы, калі больш трохі, а калі менш, а раз, праўда, і 15 [рублёў] прыслала. Гл. р., Балаш. Параўн. (у руск.): через час по (чайной) ложке. ЦЭЛАЯ ВАЙНА. Багата людзей. Ад Захар'і выйшла цэлая вайна людзей. І чаго тыя мужчыны збіраліся ў яго? Гл. р., Кл. Каб бачыла! Матухны мае! Як высыплюцца з усіх вагонаў, — цэлая вайна! Акцябр. р., ст. Рацм. ЦЯГНУЦЬ ЖЫЛЫ. Вельмі старацца працаваць, напружваючы ўсю сілу; працаваць, рабіць на ўсю сілу. А нашы людзі... цягнуць жылы ды з усяе сілы пнуцца, дзела спраўляюць, а ліха маюць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП, 1911). Гл.: выпінацца са скуры. Гл.: пяць жылы. ЦЯГНУЦЬ, ЯК ВУЖ. Гл. СМАКТАЦЬ (цягнуць), ЯК ВУЖ. ЦЯГНУЦЬ ЯРМО (яром. ярэмчык). Бесперапынна і цяжка працаваць. Яму каб такі, штоб [каб] цягнуў ярмо і не азываўся. Гл. р., Кл. Век свой цягнуў ярэмчык. Тамсама. Ведама, маркотна кожын дзень ад самых пяўнёў ды аж да змроку цягнуць яром, бы вол, што табе аж вочы выпірае. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). ЦЯГУ (цягі) ДАЦЬ. Гл. ДАЦЬ ЦЯГУ (цягі). ЦЯЖКАЯ РУКА чыя, у каго. 1. Пра таго, хто моцна і балюча б'е [б'ецца]. Здаецца, сухарлявы такі, а дасць — не ўтрываць, такая цяжкая рука ў яго. Малад. р., Радашк. 2. Пра таго, хто прыносіць няўдачу ў справе. Ты не бярыся дзерава [стрэмку] выймаць, бо ў цябе рука цяжкая, толькі змучыш дзіцятка. Гл. р., Кл. ЦЯЖКІ ХЛЕБ. Жыццё з цяжкаю працаю. Што ка-а-жаш! У лесе [на распрацоўцы лесу] хлеб вельмі цяжкі. Дзень пры дні на сіле і на сіле. Лес [праца ў лесе, на лесараспрацоўцы] здароўе адбірае. Вам — не тое: машыны пайшлі, брыгадамі робіце. А то з пілкаю тае*ю ўдваіх… Гл. р., Слаўк. На зямлі [праца земляроба, праца селяніна] цяжкі, кажаш, хлеб, але як толк, то галаве спакой і здароўю здорава. Гл. р., Хал. Пахадзіў у кузню: "Цяжкі хлеб". І шукае лягчэйшага хлеба. Усё яму каб лёгкага хлеба. А каму цяжэйшы хлеб? Лянуецца. Дзе такому толк? Гл. р., Вер. ЦЯЦЕРА ГЛУХАЯ. Гл. ЦЕЦЯРУК ГЛУХІ. ЦЯЦЕРА ГЛУХАЯ. ЧАМУ НЕ! Як сцверджанне: можна! згода! а як жа! — Падвязіце мяне трохі, бо і я ў гэтую сторану іду. — А мой саколік, чаму ж не! — можна, садавіцеся [сядайце]. Лід. п., Хільч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). — Навучы ты мяне гэтак граць. — Добра, — чаму не! — адно бяда, што ў це [у цябе] пальцы закароткія і затоўстыя. Ваўк. п., Вішн. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). — То і я пайду з вамі. — Чаму не! Хадзем. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, захарі
9 👁