Гарад. п., Вараўл. вол. (Е. Рам., БНК). Пражылі яны там з жонкай ці многа ці мала — не ведаю я гэтага. Сен. п., Расн. вол. (Е. Рам., БС, ІV). ЦІ МНОГА ЦІ МАЛА. Гл. ЦІ ДОЎГА ЦІ МАЛА (каротка). ЦІХА І СВЯТА. Таямніца; таемна; так, каб і слоў не было. Прысвоілі чужое і хочуць, каб было ціха і свята? Навагр. р., Скрыш. Яна ж толькі падзенькава*ць хацела. За што можа быць абіда [крыўда]? Нашто гэтак? Няхай будзе ціха і свята. Тамсама. Параўн. (у руск.): шито да крыто, шито-крыто. ЦІ ЧУЕШ! Ужываецца ў рэпліцы-адказе пры падкрэсленым, абвостраным жаданні звярнуць увагу на адмоўнае ў чыімсьці характары, у чыіхсьці адносінах да людзей, ва ўчынках. Ваша Ганна — ці чуеш! — лішняга разумная. Гл. р., Кл. А Сяргей — ці чуеш!.. — не захоча з сабою браць ні аднаго з вас. Тамсама. На таго кажа, што браў, а сам — ці чуеш!.. — прыкладзе каму? Не вельмі што! Гл. р., пас. Я. Куп. ЦІ ШТО. 1. Як выказванне сумнення, меркавання, няпэўнасці, няўпэўненасці, пабуджэння. — Дзядзьку, скінь ты свае нагавіцы і дай мне. — Ля [глянь], здурнеў, ці што? Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 2). Саснілася яму, ці што, — узялі ў атопак пеўня запрэглі. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Госць будзе, ці што, — вугаль выскачыў. Лёзн. р., Шэрк. (Хрэстам.). 2. Як выказванне згоды ў выніку ўступкі. — Кумка, галубка, падвязі яшчэ лапку адну. — Ну, то палажы ўжо, ці што, ажно [але] сам не валіся, бо... саначкі паломіш. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). Параўн. (у руск.): что ли. ЦІ ЯКОЕ ЛІХА. Як выказванне сумнення, меркавання, няпэўнасці, няўпэўненасці, пабуджэння; ці што. Мо' то і зусім не людзі, а малпы ці якое ліха. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Ці прытварыўся, ці якое ліха яму. Гл. р., пас. Я. Куп. Гл.: ці што. Параўн. (у руск.): что ли. ЦЫГАНСКІМ ПОТАМ ПРАЙМАЕ каго. ЦЫГАНСКІМ ПОТАМ ПРАНЯЛО каго. Дрыжыкі, адчуванне холаду, прамярзання. Здэцца [здаецца] і холаду з вечара не было. Пайшоў на старажоўства ў свіце, дык пад раніцу што так цыганскім потам праняло, што ногі перасталі гнуцца. Гл. р., Хал. У плашчыку добра цыганскім потам праймае? Ведацьмеш кавалерства!.. У дарозе з Гл. на Акцябр. Як пройме цыганскім потам, прыбяжыць. Гл. р., Кл. ЦЫРКАЦЬ ПАКРЫСЕ (па крошцы, па кроплі, па кропельцы). Памалу, пакрысе, няспорна. На гной [вазіць гной] трэба кінуць два "Беларусы" [так называюць шмат у якіх раёнах Беларусі трактары маркі "Беларусь"], а то на кані хіба работа? Цыркацьмеш па крошцы, што і знаку не будзе. Гл. р., Кл. Гною ў нас не пабольшала. А ўдабрэння [угнаення] таго цыркалі па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁