Давай мяняцца без прыдачы — цень на цень, — ні я табе, ні ты мне нічога. Рагач. А мы цень
на цень і не гледзячы памяняліся. Гл. Давай памяняймася: твая [хата] меншая, мая большая.
Цень на цень! Гл. р., Кл. Памяняліся цень на цень. Тамсама.
Параўн. (у руск.): ухо на ухо, баш на баш.
ЦЕРЦІ ДНІ (дзянькі). Гл. ЗВОДЗІЦЬ ДНІ (дзянькі).
ЦЕЦЯРУК ГЛУХІ. ЦЯЦЕРА ГЛУХАЯ. З адцен. груб., зняважл. Чалавек, які кепска чуе.
Нясі, кажу, цецярук глухі! Дваццаць разоў крычы табе! Гл. р., Кл. — Сам ты цецярук глухі!
Тамсама. На тваю бабу яны кажуць цяцера глухая? А чаму так? Гл. р., пас. Я. Куп. А чаму
кажуць на чалавека "цецярук глухі", а на яе "цяцера глухая"? Не ведаеш? І не знаеш? Бо ён,
як такуе, нічога не чуе, блізка падпусціць. Іх страляюць. Тамсама. А чаго там "цецярук
глухі"? У глухога [глухому] не прападзе: недачуе, дык прыкладзе. Мін.
ЦЁГАМ ЦЯГАЦЬ што. Валакчы, цягнуць.
Жарэбчык у хлеў не ішоў, дык пакацілі, адале [а потым] звязалі і цёгам цяглі [цягнулі] у хлеў.
Гл. р., Кл. А цяпер трактарам цёгам цягаюць [бярвенні]. Асіп. р., Раж. А што каб падрабіць
[падставіць] такія сані пад хату і цёгам цягнуць? Гл. р., Кл.
ЦЁМНЫ ДЫ ЧОРНЫ хто. Беспрасветнае, бескультурнае жыццё чыё, каго.
Хадзіў цёмны ды чорны, бы комін, а дзела рабіў за ўсіх. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). У
Максіма зямлі было і хлеба было, але цёмны ды чорны быў. Гл. р., Кл. Сялянская жытка век
вяком была цёмная ды чорная. Гл. р., Слаўк.
ЦІ БЛІЗКА ЦІ ДАЛЁКА. Дзесьці; невядома, як далёка; невядома, на якой адлегласці.
Ці блізка ці далёка жылі колісь два родныя браты. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
Ідуць ды ідуць, а ці блізка ці далёка, самі не скажуць. Стаўб. р., См.
ЦІ ВЕДАЕШ! Ужываецца ў рэпліцы-адказе пры абвостраным, падкрэсленым жаданні
звярнуць увагу на адмоўнае, кепскае ў чыімсьці характары, у чыіхсьці адносінах да людзей,
ва ўчынках.
Ён — ці ведаеш! — усё з гонарам нейкім: "Вам не раўня!" Гл. р., Хал. Ого! Тая!.. Ці ведаеш!..
Шчытаецца [лічыцца] самая разумная, за ўсіх разумнейшая, за ўсіх вартаўнейшая. Гл. р., Кл.
Гл.: ці чуеш!
ЦІ ДОЎГА ЦІ КОРАТКА. Гл. ЦІ ДОЎГА ЦІ МАЛА (каротка).
ЦІ ДОЎГА І МАЛА (каротка), ЦІ МНОГА ЦІ МАЛА. Невядома, колькі часу; невядома,
многа ці мала часу.
Млосць узяла бабу. Ці доўга ці мала яна ляжала, толькі ось ачухалася трохі і дзівіцца, што
гэта было, Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Спадабаўся ён пану дый наняўся служыць
намеснікам. Ці доўга ці мала ён праслужыў, толькі ось сустракае раз тую гожую дзяўчыну.
Тамсама. Тым часам тыя людзі купілі сабе добрага каня ды колы, селі сабе, бы паны, на воз
дый ездзяць ад вёскі да вёскі. Ці доўга ці мала яны ездзілі, а грошы ў іх растуць і растуць. Сл.
п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). І мы пусціліся ў танцы, на іх гледзячы. Ну вот гулялі ці доўга ці
мала... Сен. п., Шэмет. (Хрэстам.). Ішлі тыя слугі ці доўга ці мала, ці доўга ці каротка
7 👁