Роўна, як і не было нічога. Увесь [згарэў маёнтак], пане: чыста, гладка, хаць [хоць] рэпу
сей. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).
ХОЦЬ ТЫ ШТО. Ніяк, ніякім чынам (не прыдумаць выйсця; не дадумацца, як зрабіць
штосьці; не выходзіць, не атрымліваецца).
Але колькі ён ні думаў, як ні круціў галавою — от хоць ты што, нічога не прыдумае. Сл. п.,
Бох. (А. Сержп., КАБСП). Завязаць завязалі, а развязаць — хоць ты што не развязваецца. Гл.
р., Сымон.
ХОЦЬ (шу*пелем, шу*плем) ШУПЛЮЙ. Вельмі многа, густа-многа (пра ягады, жалуды,
арэхі, лесавыя яблыкі, грушы).
Ягады — хоць шуплюй, а грыбоў у лесе... хоць касі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).
Прыйшлі ў Слаўкаўскі лес, дык арахоў пад арэшынамі хоць шупелем шуплюй. Гл. р., Кл.
ХОЧУЧЫ НЕ ХОЧУЧЫ, ХОЦЬКІ НЯХОЦЬКІ. Вымушана, інакш нельга.
Бачу, што непярэліўкі, і пайшоў хочучы не хочучы. Гл. Хоцькі няхоцькі, а ідзе што дзень: сам
узяўся, сам падрадзіўся. Мсц. Хоцькі няхоцькі, ды з'ездзіў. Тамсама. Хочучы не хочучы, а
ідзеш: каманда.
ХТО ЯГО (яе, вас, іх) ВЕДАЕ (знае). 1. Як выказванне няпэўнасці, няўпэўненасці,
сумнення.
Хто іх ведае, мо' і праўда. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Хто яго знае, паночак, здаецца, і
раблю з рання да вечара. Касцюк. р., Ял. (Хрэстам.).
2. Невядома.
Хто яго ведае, чаго ён такі ўпарты. Хто яго ведае, куды ён паехаў; мацыклет [матацыкл]
загуркаў у той бок, паехаў тудою некуды. Гл. р., Сымон. Хто яго ведае, як тут рабіць, што тут
чыніць. Люб. р., Палаж.
Параўн. (у руск.): почем (как) знать, кто его знает.
ЦАНЫ НЯМА каму, чаму. Вельмі дарагое, неацэннае.
Свёкра прадала — шэлег узяла,...татку купіла — сто рублёў дала, а за мамку-матачку цаны
няма. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). А з яго рабоцька — цаны няма. Акцябр. р., Рацм.
Надта ж люблю сваё [прыгатаваную сваімі рукамі каўбасу, вяндліну], і цаны на яго няма.
Мін. р., Угл.
ЦАПУ-ЛАПУ. Хапаючыся; хапаючыся і абыякава (рабіць).
Спярша сядзіць рукі склаўшы, а пасля ўжо цапу*-лапу*. Цапу*-лапу* — і сабралася. Бял. р.,
Кл. (Матэр. для сл.). Ты ж усё [заўсёды] так — цапу-лапу робіш. Хіба так што зробіш добра?
Збіраецца — цапу-лапу. Што забудзе, што згубіць. Гл. р., Кл.
ЦАЦКУ ЗРАБІЦЬ сабе, каму. Гл. ЗРАБІЦЬ ЦАЦКУ сабе, каму.
ЦЕНЬ НА ЦЕНЬ. Без прыдачы, без даплаты ці іншай кампенсацыі (мяняць, абменьваць рэч
на рэч
Дадатковыя словы
зездзіў
6 👁