ХОЦЬ КУЛАЧОК ПАД БАЧОК. Хоць памірай. Можна думаць, гэта эліпсіс з "Хоць лажыся, падклаўшы кулачок пад бачок, дый памірай". Усё пагарэла. І трэба ж удаве так, — хоць ты зацячыся, ніякае дапамогі, хоць кулачок пад бачок. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.). ХОЦЬ МАХАЛАМ МАХАЙ. Не адбіцца, не адкараскацца (пра кагосьці вельмі дакучлівага), няма рады. Махала — галінка, якою адганяюць мух, іншых насякомых. Пана*трылі куры ў пшаніцу хадзіць, хоць махалам махай. Докш. р., Шкл. (Матэр. для сл.). Хоць ма*халам маха*й, то не аджанешся [адгонішся]. Грод. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). ХОЦЬ (ты) НА ВАДУ БРАШЫ. Гл. НА ВАДУ БРАХАЦЬ. ХОЦЬ НА ВОЎКА ЗЛЕЗЬ (уссядзь). Цемрадзь, беспрасветная цемра. Ноч была цёмная — хоць на воўка злезь. Шчуч. р., Вял. Б. (Хрэстам.). А на дварэ, братка ты мой, хоць на воўка ўссядзь. Карэл. р., Заг. ХОЦЬ ПАГЛЯДЗІСЯ. З адцен. паэтычн. Вельмі гожы, прыгожы. Такая ж яна харошая — хоць паглядзіся. Кап. р., Аксам. Гл.: хоць вады напіся. ХОЦЬ ПАДАЙ ЛІСТАМ. Вельмі дагаджаць, быць пакораю. А ці трэба было так ужо па*даць лістам перад імі? Хойн. р., Алекс. Прыйшла матка, дык дачка расказала, што такі ён наравісты, што хоць па*дай перад ім лістам. Хойн. р., Вал. (Хрэстам.). ХОЦЬ ПАЛКАМІ БАРАБАНЬ. Пуста (у хаце, свірне, складзе, краме); пуста — толькі рэха. Здаецца і жалаванне добрае, а ў хаце хоць палкамі барабань. Веры не даць: каб гэтак нічогачка не было. Вял. р., Кл. Па хлеб не паслалі, а ўчарашняе разабралі ўсе чысценька. Зайшлі, каб на дарогу булак узяць, а там хоць палкамі барабань. У дарозе з Папл. на Бераз. ХОЦЬ ПУЗА РАСПЕРАЖЫ. Гл. ХОЦЬ РАСПЕРАЖЫСЯ. ХОЦЬ РАСПАРЫСЯ. Гл. ХОЦЬ РАСПЕРАЖЫСЯ. ХОЦЬ РАСПЕРАЖЫСЯ, ХОЦЬ ЖЫВОТ (пуза) РАСПЕРАЖЫ, ХОЦЬ РАСПАРЫСЯ. Уволю, колькі хочаш (есці, наесціся). Рабіць — рабілі, але і есці ўсім — хоць расперажыся. Кап. р., Ванел. Еж хоць расперажыся, толькі рабіць не лянуйся. Сл. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). На Яна — нажа*ла, на Пятра — напякла, на Барыса — еж хоць распарыся. Ашм. і Пруж. пп. (М. Фед., ЛБ, ІV). Цесць і выпіў і з'еў..., хоць жывот расперажы. Хойн. р., Вал. (Хрэстам.). Есці — хоць пуза расперажы. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). ХОЦЬ РУКОЙ ДАСТАЦЬ. Гл. РУКОЙ ДАСТАЦЬ. ХОЦЬ РЭПУ СЕЙ. З адцен. іран. 1. Вельмі брудны (пра чалавека). Бараноўскі, бывала, што панядзелак глядзеў, ці чыстыя дзеці. Як толькі шыя нямытая, пальцам: "У цябе шыя хаць [хоць] рэпу сей". Гл. р., Кл. Закасала рукаў, ажно там хоць рэпу сей. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁