Параўн. (у руск.): дело в том, речь о том. ХОЦЬ ВАДЫ НАПІСЯ. З адцен. паэтычн. Вельмі прыгожы (з твару), прычым знешняя прыгажосць спалучаецца з чысцінёю маральнаю. Была адна дзеўка, харошая — хоць вады напіся! А яна любіла надта аднаго хлопца, а яго на вайне забілі. Ваўк. п., Кус. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). Ах і дзяўчына — хоць вады напіся! Карэл. р., Пагар. А хлопец — адным словам і прыгожы, хоць вады напіся. Тамсама. Яна — дык хоць вады напіся, а ён (жаніх) — ат… Карэл. р., Лукі. Гл.: хоць паглядзіся. Параўн. (у руск.): с лица не воду пить, не с лица воду пить (зусім іншага плану і зместу). ХОЦЬ ВАЎКОЎ ГАНЯЙ. Вельмі холадна (у хаце, у іншым будынку). У такой хаце хоць ваўкоў ганяй. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Бывала сям'я была вялікая, напалім, ды надыхаюць… А цяпер жыву адна на такую ваўкаўню [вялікую хату], дык у ёй ці рана, ці вечар [ці ўранку, ці ўвечары] хоць ваўкі ганяй. Гл. р., пас. Я. Куп. ХОЦЬ ВЫКРУЧВАЙ. ХОЦЬ ВЫКРУЦІ. Вельмі, да ніткі, аж цячэ (мокры, потны, спатнелы; змокнуць, прамокнуць). Каб так выкачаўся [у снезе]! Прыцягла* [прыцягнула хлапчука] у хату — мокры, хоць выкруці. Усё на ім мокрае, хоць выкручвай. Гл. р., пас. Я. Куп. Покуль здагналі, аж пот пацёк. Я так сабе, а Мікалай, як ні е [ёсць], у гадах, спацеў, хоць выкручвай. Тамсама. Ляжа спаць, то змакрэе, што на ім усё хоць выкруці. Смарг. ХОЦЬ (ты) ГАЦЬ ГАЦІ. Многа, вельмі многа. Параўн.: гаць — грэбля з бёрнаў праз балота, забалочаную мясціну; гаціць — (1) рабіць грэблю праз балота, забалочаную мясціну; (2) завальваць балаціну, яму; (3) бясследна выдаткоўвацца. Тут панентак (sic!) хоць гаць гаці, самі яны чапляюцца на карак. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А тут адусюль наз'язджалася паноў, паняў, паненак, хаць [хоць] ты гаць гаці. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Тым часам сабралася паноў, што хаць [хоць] гаць гаці ды па галовах хадзі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Параўн. (у руск.): хоть пруд пруди. ХОЦЬ ЖЫВОТ РАСПЕРАЖЫ. Гл. ХОЦЬ РАСПЕРАЖЫСЯ. ХОЦЬ (граблямі) ЗАГРАБАЙ. Вельмі многа, густа-часта (грыбоў). А грыбоў многа было ў нашым лесе, хоць заграбай. Малад. р., Хаж. (Хрэстам.). Хадзілі за Кліманты, там іх [грыбоў] хоць граблямі заграбай. Малад. р., Удр. ХОЦЬ (касою) КАСІ. Вельмі многа, густа-многа (грыбоў). Грыбоў хоць касі. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Зайшлі пад Канюшнішчы, дык там рыжкоў [рыжыкаў] хоць касою касі. Гл. р., Байл. Ягады — хоць шуплюй, а грыбоў у лесе... хоць касі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Гл.: хоць (шупелем) шуплюй. ХОЦЬКІ НЯХОЦЬКІ. Гл. ХОЧУЧЫ НЕ ХОЧУЧЫ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

назязджалася, сямя
12 👁