Быў бы ашчаднейшы, то не хварэў бы на кішэнь. Свісл. Хварэе на кішэнь. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Захварэў, брат, на кішэню. Сл. Гл.: сухоты кішаньковыя. ХЛЕБ АДБІРАЦЬ АД (у) каго. ХЛЕБ АДАБРАЦЬ у (ад) каго. З адцен. асудж., дакору. Пазбавіць (выцясненнем кагосьці з пасады) магчымасці зарабляць на пражытак. Мой жа сын у цябе хлеба не адбірае: вы сваё, а ён сваё рабіцьме. Гл. р., Зубар. У другую нядзелю прыйшоўшы, як толькі пацягнуў смыком [хлопец хоча навучыцца ад музыкі іграць на скрыпцы], дык музы*ка перш пабляднеў як смерць, а потым пачырванеў, як балячка, дый думае сабе: — Добра цяміць; як я буду яго вучыць, то ён скора ад мяне хлеб адбярэ. Трэба яго знеахвоціць да скрыпкі. Рэч. п. (Ч. Пятк..., КДПР). ХЛЕБ АДДАНЫ каму. Помета, аддзяка, кепства за кепства, квітаны доўг. І. Насовіч: кажуць, пагражаючы помстаю, або тлумачаць, што прычыненая крыўда — адплата, помста, і прыводзіць адпаведнік — квітаны доўг. (І. Нас., СБП). Нарабіў каму ліха, цяпер хай і яму тое будзе, хай яму будзе хлеб адда*ны. Грод. Хлеб адда*ны — знявага за знявагу, зло — на зло. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ты нагаворыш на яго, то і табе гэты хлеб будзе адданы. Мін. р., Клад. Не дапамагла, а нашкодзіла яму, то і табе хлеб адданы. Мін. р., Засл. Гл.: дзякаваны хлеб. Гл.: квітаны доўг. Параўн. (у руск. кніжн. бібл.): око за око, зуб за зуб. ХЛЕБА КАВАЛАК. Гл. КАВАЛАК (кусок) ХЛЕБА. ХЛЕБ ГОРКІ. Гл. ГОРКІ ХЛЕБ. ХЛЕБ ЕСЦІ. Мець пражытак, мець на пражыццё, мець сродкі на жыццё. Ой, Улянка, дзякуй богу, што вывучыўся. Ці цяжка, ці лёгка са свае галавы хлеб есці, а за нас лепей жыве, хай сабе і багата робіць, кажаш, і ўночы піша і чытае. Гл. р., Кл. Класаў шэсць- сем, а там на трактарыстага ці на шофера пойдзе. Кажаце: "Вучыцца". Не ё*н, бачу і сама, будзе з навукі хлеб есці. Яму хлеба не есці з вучэння. Малад. р., Крас. Мусіць, не адна маці не глядзіць, каб як на гатовае, каб хутчэй дзіцячы хлеб есці. У дарозе са Сл. у Люб. Гуляў бы, — а хлеб есці трэба?! Мсц. р., Зарэч. ХЛЕБ ЦЯЖКІ. Гл. ЦЯЖКІ ХЛЕБ. ХМАРА ХМАРАЮ. Незлічона многа, вялікая колькасць, многа-многа. Каб бачыў! Назбіралася качак дзікіх на возеры — хмара хмараю, аж чорна іх. Гл. р., Кл. А па турынскай дарозе войска ішло хмара хмараю. Тамсама. Параўн.: (у руск.): видимо-невидимо. ХОДЗІЦЬ ПРА ТОЕ. Гаворыцца пра тое, справа ў тым, гутарка (клопат) пра тое. А тут ходзіць пра тое, як прыстроіцца [прыладзіцца]. Гродна. Ходзіць не пра тое, як ехаць, а ці трэба гэтак рабіць? Ці трэба ехаць? Тамсама. І ў нас ходзіць пра тое, як будзе. Гродз. р., Аз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁