Уто [ну і] нягодны ды дакучлівы! Лезе і лезе, покуль дасць так, што ўватрэшся кулаком. Гл.
р., Кл. Утрэцца ціхенька кулаком і маўчыць. Тамсама. Глядзі, хлопча, каб кулаком не
ўціраўся! Акцябр. р., Парэч.
УЦЯГНУЦЦА Ў ГАДЫ. Састарэць, дажыць да старэчага ўзросту.
Уцягнуўся ў гады, дык сілы ўжо няма і рабіць не магу, рукі баляць. Сл. р., Шантар. Як і сам
уцягнешся ў гады, пачуеш рукі і ногі. Тамсама.
У ЦЯНЬКУ (у цяньках) АГІНАЦЦА. Гл. АГІНАЦЦА Ў ЦЯНЬКУ (у цяньках).
У ЧАРКУ ГЛЯДЗЕЦЬ (заглядаць) (глыбока) Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (заглядаць) У ЧАРКУ
(глыбока).
У ШЧЫПЦЫ БРАЦЬ (узяць) каго. Гл. БРАЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы) каго.
У ЯБЛЫКІ (у яблычкі). Цёмныя кругі, круглыя плямы на шэрсці ў каня.
Давайце, начальнік, свайго ў яблыкі, то яшчэ і гэтага сабаку дам у прыдачу. Малад. р., Бак.
Перад калгасам у Аляксея быў сівы конь у яблычкі. А мы ў бацька прасілі: "Купе*це, татка,
такога ў яблычкі". Гл. р., Кл. Раскармілі, паправіўся, увесь у яблычкі, і крыж раздваіўся. Асіп.
р., Карыт.
Гл.: зрабіцца на яблыкі.
Параўн. (у руск.): в яблоках.
ХАДЗІЦЬ ГАЛАВОЮ. Гл. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ.
ХАДЗІЦЬ НА ВАДУ. Ганяць плыты.
Хадзілі на ваду. Гл. р., Кл. Сходзіш на ваду — капейка ў кішэні. Тамсама. На ваду хадзіў. Гл.
р., Зубар. Любіў на ваду хадзіць. Гл. р., Хал.
ХАДЗІЦЬ НА ГАЛАВЕ (на галовах). Гл. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ.
ХАДЗІЦЬ НА ПАРЫ. Перад блізкімі родамі.
Маладыя — хто як. Дзіва, што не ведаюць, а даўней, бывала, так і казалі: "Як хадзіла на
пары*". Яна ўжо ходзіць на пары*. Ган. р., Ліп. Яна, бачыце, была тоўстая [цяжарная] і
хадзіла на пары. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП).
Параўн. (у руск.): на сносях.
ХАДЗІЦЬ У ТАНОК. Гл. У ТАНОК ІСЦІ (хадзіць).
ХАЙ САБЕ (і). Гл. НЯХАЙ (хай) САБЕ (і).
ХАТКУ САСТРОІЦЬ каму. Знішчыць, удаць ворагу кагосьці.
Паехаў у Мінск, а яны ўбачылі [паліцэйскія] і хатку састроілі. Ніхто і не бачыў, дзе яны яго
звезлі. Чалавек быў добры. Смал. И вот соседка услышала однажды: "Трэба хатку састроіць
ім". Она и догадалась: значит, не свои они люди, могут вреда наделать. Надо менять место
встреч. (З успамінаў пра падпольную дзейнасць). Мін.
ХВАРЭЦЬ НА КІШЭНЬ (на кішэню). ЗАХВАРЭЦЬ НА КІШЭНЬ (на кішэню). З адцен.
іран. ці жартаўл. Не мець грошай, быць на безграшоўі
7 👁