Гл.: танок (таночак, танкі, таночкі) вадзіць. У ТАНОК ПАЙСЦІ (хадзіць). Гл. У ТАНОК ІСЦІ (хадзіць). УТАПІЦЬ У ЖЫВАЦЕ (у горле, у юкле) што. З адцен. ганьбы. Пражыць, праесці, прапіць (грошы, гаспадарку). Юкла — вялікі ненасытны жывот, пуза. Гл. р., Кл. Нашто кажуць: штоб [каб] не ежка ды не адзежка, дык было б грошай дзежка! Во як ён зрабіў: багацце бацькі нажывалі, а ён прасвістаў, у жываце ўтапіў. У дарозе з Оршы на Крыч. Мо' і выбралі б цябе за брыгадзіра. Але куды? Табе гаспадарку — утопіш у юкле ўсю гаспадарку. Ты ж, як толькі, — і п'еш. Дзе такога ставіць за брыгадзіра? Гл. р., Кл. Ён сваю гаспадарку ў горле ўтапіў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). У ТРУБЫ (у трубу, трубою) ВІЦЦА. У ТРУБЫ (у трубу, трубою) ПАВІЦЦА.З адцен. паэтычн. Вельмі добра расці (пра збажыну). Расло жыта на салому высокае, аж у трубу вілося! Слон. р., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, 1). Абшчэпяцца ўдзвюх і пакоцяцца, каб жыта ў трубы вілося, а месцечка [мясцінка] тое, дзе жыта дажнуць, выпалюць, а тады качаюцца і гавораць: "Ніўка, ніўка, аддай маю сілку, а я цябе жала — сілку пацярала [страціла, загубіла], а на нівачку гнаёк, а на мяне, маладую лаёк". Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП). Зарадзіла ў пана жыта, павілося ў трубы. Смал. р., Малін. (Р. Шырма, БНП, ІІ). УТРЭСКАЦЦА ПА (самыя) ВУШЫ ў каго. Гл. УЛЯЛЮШЧЫЦЦА (утрэскацца) ПА (самыя) ВУШЫ ў каго. У ТРЭСКУ ВЫРАБІЦЦА. Гл. У ДОШКУ (у трэску) ВЫРАБІЦЦА. УХАДЗІЦЬ УХОДЖКУ. Гл. УХОДЖКУ ЎХАДЗІЦЬ. У ХАЛЯВУ ЎСТУПІЦЬ. З адцен. іран. Заганарыцца пры змене грамадскага, службовага стану. Параўн. у Янкі Купалы: Покі Юрка не меў чына, быў нішто сабе дзяціна. Жыў з людзьмі... Збеглі годы чарадою, ён сягоння старшынёю і братам з сваёй жа вёскі падбівае ўжо падноскі. І. Насовіч: кажуць (1) жартоўна, калі хто пры звычайнай стрыманасці, роўнасці альбо сціпласці раптоўна ўзрушваецца, успыхвае; (2) кпліва, насмешліва, калі хто ўзоройваецца супраць старэйшых за сябе, як бы замест лапцяў абуў боты і заганарыўся. (І. Нас., СБП). Іншы за брыгадзіра стане, і то не дайсці да яго, не прыступіцца і блізка. Гэтак і Яська, добра кажаш, у халяву ўступіў, дык і не той хлопец. У дарозе з Малад. на Віл. — Ты мне, кажа на сына, уступіў у халяву, дык ужо і з маткі гатовы насмяяцца? Трасца матары іх! Тамсама. У ХАМУТ БІЦЬ (даць). Гл. БІЦЬ У ХАМУТ. УХОДЖКУ ЎХАДЗІЦЬ. Ухадзіцца (пра гаспадыню) з гаспадаркаю: выпаліць у печы, згатаваць снеданне, дагледзець жывёлу, прыбраць у хаце. Баба ўходжку ўхадзіла, а дачкі як няма, так няма. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, II, І). Толькі ўхадзіла ўходжку, а яны і едуць. Ну і я з імі. Зэльва. УЦІРАЦЦА КУЛАКОМ. УЦЕРЦІСЯ КУЛАКОМ. Слёзна плакаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пеш, ўзбройваецца
8 👁