мне ўсё часта ўскідваў на вочы, што нікому не трэба была....ён мне і бразгае на вочы, што з
гразі выцягнуў. Глыб. р., Лаз. (Хрэстам.).
УСКІПЕЦЬ НА НАЖЫ. Гл. СКІПЕЦЬ (ускіпець) НА НАЖЬТ.
У СКУРУ ЖАРЫЦЬ каму. Гл. ЖАРЫЦЬ У СКУРУ каму.
УССЕСЦІ НА ГАЛАВУ каму. Гл. НА ГАЛАВУ ЎССЕСЦІ каму.
У СТВОЛ (у столь) ІСЦІ (пайсці). Гл. ІСЦІ Ў СТОЛЬ (у ствол).
УСТУПІЦЬ У ХАЛЯВУ. Гл. У ХАЛЯВУ ЎСТУПІЦЬ.
УСХАДЗІЦЦА НА ГАЛОВАХ. Гл. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ.
УСЫПАЦЬ У КОСЦІ каму. Гл. ДАЦЬ У КОСЦІ каму.
УСЯЛЯКАЕ (усякае) РОЗНАЕ. 1. Абы-што, без разбору.
Я не надта ганяюся за баравікамі. Усялякага рознага назбіраю, — што саліць, а што
марынаваць. Малад. р., Радашк. Ганна казала, навезлі [у краму] усякага рознага. Гл. р., пас.
Я. Куп. Казалі, нявестка ўсякага рознага навезла поўную хату. Гл. Я і кажу, перабраць трэба:
што непатрэбнае — тое вон, а ўсякае рознае — спарадкаваць. Гл. р., Кл.
2. З адцен. пагардл. Нікчэмнасць (пра чалавека).
А ты і скажы ёй: усякае рознае хай не лезе сваім носам. Каб усякае рознае гаварыла на іх?!
Гл. р., Кл.
УСЯКАЯ ЎСЯЛЯЧЫНА. Абы-што, без разбору; усе, што хочаце.
От пачала яна чапляць на сябе ўсякую ўсялячыну, каб стаць інакшаю, як людзі. Сл. п., Чудз.
(А. Сержп., КАБСП). Навезлі ўсялякае ўсялячыны. Лях. р., Мін.
Гл.: усялякае рознае.
Гл.: усё ўсялякае (усякае).
УТАІЦЬ ДУХ. Гл. ДУХ УТАІЦЬ.
У ТАКІМ РАЗЕ. Тады, пры такіх абставінах, варунках, умовах; у такім выпадку.
Я ў такім разе грошай на кніжкі не дам. Малад. р., Радашк. Вы ўсе паедзеце, а што ж мне ў
такім разе рабіць? Малад. р., Красн. Баба пакрычыць, пакрычыць у такім разе..., нарэшце і
сунімецца. Сл. п., Млын. (А. Сержп., СРБП).
Параўн. (у руск.): в таком случае.
У ТАНОК ІСЦІ (хадзіць). У ТАНОК ПАЙСЦІ. З адцен. паэтычн. Вадзіць карагод,
скакаць.
І колісь багата ўсякіх танцаў хадзілі. Як пойдуць бывала ў танок, глядзець хораша. Ні як там
ту*пы-ту*пы, а хораша, далікатненька. Будзе ісці старое [дзядуля, бабуля], — стане і
падзівіцца. Я не тут роджана, а і тут, у нашых Стража*х, хораша ў танок хадзілі, таночкі
вадзілі. Гл. р., Стражы*. Параўн.: Шосту люблю, сёму вазьму, з восьмай ажанюся, з
дзевятаю ў танок іду. Гродз. р., Лаша (Р. Шырма, БНП, 1). Саўю вянок ды пайду ў танок.
Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Звіла вянок дый пашла ў танок. Тамсама
8 👁